Дорогие женщины!

Дорогие женщины!  

Дарагія жанчыны!
Шчыра і сардэчна віншуем вас з цудоўным святам
– Днём жанчын.
У гэты вясновы чаруючы дзень выказваем дарагім маці, любімым жонкам, добрым сёстрам удзячнасць і захапленне.
Мы высока цэнім узрастаючую ролю жанчын у грамадстве, іх самаадданую працу ў сельскай гаспадарцы і на вытворчасці, у сферах адукацыі, аховы здароўя і культуры, у справе выхавання дзяцей.
Зэльвенскія жанчыны сапраўды з’яўляюцца ўвасабленнем прыгажосці і пяшчоты, дружбы і міласэрнасці, адданасці і вернасці.
Мілыя жанчыны, ад усёй душы жадаем вам шчасця ў асабістым жыцці, дастатку ў вашых дамах, поспехаў у працы. Вашы непаўторныя светлыя вобразы заўсёды будуць крыніцай аптымізму і натхнення, мужчынскага пакланення і вялікай любові.
Дзякуй вам за разуменне, дабрыню, клопат і шчодрасць!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.