День семейного отдыха провели в СШ №2 г.п.Зельва

Калі запытаць у дзяцей, як бы яны хацелі правесці выхадныя дні, амаль кожны адкажа – разам з бацькамі. Граматна спланаваны адпачынак дазваляе арганізаваць час з карысцю, пакідае прыемныя ўражанні.

 

День семейного отдыха провели в СШ №2 г.п.Зельва  


Класны кіраўнік 6”А” класа СШ №2 Святлана Жабрун прапанавала вучням і іх бацькам правесці сумесны дзень сямейнага адпачынку і наведаць сядзібу “Старая Весь”.  
Суботнім ранкам каля варот дома экскурсантаў гасцінна сустрэў гаспадар Сяргей Мікановіч. Ён прапанаваў прайсці на тэрыторыю музея “Насякомых і пчалярства”, які дзейнічае ўжо 6 год і ўключае 3 экспазіцыі. Спачатку Сяргей Іванавіч расказаў вучням аб тым, з чаго складаецца вулей (на здымку) , а затым запрасіў на пчальнік. Дзецям было вельмі цікава зблізку паглядзець на хаткі пчол і даведацца аб жыцці і звычках гэтых насякомых.
Расказ пра сакрэты пчалярства гаспадар прадоўжыў у спецыяльным пакоі музея. Тут прадстаўлена цэлая гісторыя і экспазіцыя ўсіх прыстасаванняў, неабходных для гэтага промыслу. Экскурсанты пачулі гісторыю развіцця пчалярства ад старажытнасці да нашага часу, аб працэсе збору і апрацоўкі мёду, убачылі касцюм пчаляра, пакаштавалі прадукты працы пчол – мёд, праполіс, пылок. А яшчэ даведаліся, як адрозніць натуральны мёд ад штучнага, пры якіх хваробах ужываюцца прадукты пчалярства, а таксама як выкарыстоўваюць іх у лёгкай прамысловасці.
У пакоі-экспазіцыі насякомых здзіўлення не змаглі стрымаць не толькі дзеці, але і дарослыя. Захапленне, якому Сяргей Мікановіч аддаў амаль сорак гадоў свайго жыцця, прадстаўлена рознымі экспанатамі – ад самага простага жука да рэдкіх відаў матылькоў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Па словах Сяргея Іванавіча, збор і лоўля насякомых – вельмі адказная і скрупулёзная справа: трэба ведаць іх звычкі, умовы пражывання. А пры засушванні неабходна пастарацца захаваць кожную частку цела насякомага – толькі тады экскурсантам будзе цікава разглядаць экспанаты.
Пасля экскурсіі па музеі гаспадыня сядзібы Лілія Мікалаеўна прапанавала гасцям паспрабаваць кветкавы чай з ліпы і шыпшыны.
Падзякаваўшы сям’і Мікановічаў, вучні адправі-ліся на лясную паляну, дзе арганізавалі забаўляльна-гульнявую праграму. Разам з бацькамі яны абмеркавалі пытанні школьнага жыцця. Закончылася мерапрыемства вельмі хвалюючым момантам – уручэннем грамат за актыўную пазакласную дзейнасць дзяцей на працягу ўсяго навучальнага года.
Час выхаднога дня праляцеў вельмі хутка. Па дарозе дамоў запланавалі чарговы маршрут. Хочацца пажадаць усім бацькам – шануйце кожны сямейны выхадны і праводзьце яго разам з дзецьмі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.