День Победы в Зельве

Пачаліся ўрачыстасці 9 Мая з мітынгу, на які сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, духавенства, старэйшае і маладое пакаленні… З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс.

 

День Победы в Зельве

День Победы в Зельве

День Победы в Зельве

День Победы в Зельве

День Победы в Зельве

День Победы в Зельве

День Победы в Зельве

День Победы в Зельве


–Сёння мы адзначаем самае дарагое свята – Дзень Перамогі, – пачаў выступленне Ян Станіслававіч. – На франтах Вялікай Айчыннай ваявала каля паўтара мільёнаў воінаў-беларусаў, яшчэ паўмільёна сталі партызанамі і падпольшчыкамі. Менавіта Беларусь першай прыняла на сябе ўдар фашыстаў і сарвала іх план імгненнай вайны. На нашай зямлі гітлераўцы знішчылі больш за два мільёны жыхароў, 380 тысяч беларусаў былі ад-праўлены ў Германію. Нельга забыць пра 260 лагераў смерці, амаль 5 тысяч разбураных населеных пунктаў, 628 вёсак, якіх напаткаў лёс Хатыні.
Свой уклад у гэтую гістарычную Перамогу ўнеслі і нашы землякі. Каля тысячы жыхароў раёна не вярнулася з фронту. 48 зэльвенцаў сталі ардэнаносцамі, сярод іх – Пётр Пятровіч Мацкевіч, Аляксей Канстанцінавіч Якаўлеў, Аркадзь Емяльянавіч Жывулька, Аляксандр Міхайлавіч Кароткі. Абаранялі краіну ў ваеннае ліхалецце і не шкадавалі сіл для аднаўлення народнай гаспадаркі ў пасляваенны час Уладзімір Зіноўевіч Кашуткін, Міхаіл Мікалаевіч Кузняцоў, Яўгенія Іванаўна Федасевіч, Мікалай Мікалаевіч Урбановіч, Іван Аляксандравіч Жук, Васіль Канстанцінавіч Яўхута, Іван Сямёнавіч Якуш, Уладзімір Міхайлавіч Рыбак, Уладзімір Іосіфавіч Федзяня, Сяргей Іванавіч Захарка, Мікалай Іванавіч Сяляўка, Аркадзь Адамавіч Пашко. Старшыня райвыканкама выказаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны вялікую падзяку за іх самаахвярнасць, праяўленую ў гады вайны, пажадаў моцнага здароўя і даўгалецця.
Пра вялікае значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне для мірнай будучыні ўсяго свету, пра свой баявы шлях, пераемнасць пакаленняў у будаўніцтве моцнай і квітнеючай Беларусі гаварыў на мітынгу ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Мікалаевіч Кузняцоў.
Цёплыя словы ўдзячнасці ветэранам ад імя моладзі адрасавала начальнік ад-дзела па справах моладзі райвыканкама Марына Сіцько. Яна адзначыла, што ў сэрцах маладых людзей жыве памяць пра подзвіг, здзейснены ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўдзячнасць героям, якія прынеслі мір, адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны.
Прадстаўнікі ГА “БРСМ” у знак удзячнасці і павагі ўручылі ветэранам кветкі, чырвона-зялёныя стужкі і віншавальныя паштоўкі.
З благаславеннем да зэльвенцаў звярнуўся настаяцель царквы Святой Жываначальнай Троіцы благачынны Зэльвенскай акругі айцец Георгій Субаткоўскі.
Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання, а затым да помніка загінуўшым воінам і партызанам яны ўсклалі гірлянды, жывыя кветкі і вянкі.
Святочная праграма прадоўжылася на летняй эстрадзе і стадыёне “Колас”. Работнікі культуры падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную Вялікай Перамозе. У выкананні народнага хору ветэранаў вайны і працы “Успамін” прагучалі песні ваенных гадоў.
Прыемным падарункам зэльвенцам стала выступленне беларускай спявачкі Жанэт, якое не пакінула раўнадушным нікога з прысутных. Кожную песню гледачы сустракалі бурнымі апладысментамі.
У гэты святочны дзень на стадыёне “Колас” прайшлі спаборніцтвы па валейболе і футболе.
Вечарам на летняй эстрадзе адбыўся канцэрт артыстаў мастацкай самадзейнасці раёна. Завяршыліся святочныя мерапрыемствы дыскатэкай.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.