День медицинского работника на Зельвенщине

На ўрачыстае мерапрыемства з нагоды свята, якое прайшло ў РДК, былі запрошаны не толькі прадстаўнікі ўсіх устаноў аховы здароўя раёна, але і тыя, хто шмат гадоў аддаў гэтай высакароднай прафесіі і цяпер знахо-дзіцца на заслужаным адпачынку. Шмат цёплых і ўдзячных слоў было адрасавана медыкам за іх шчодрыя сэрцы, умелыя рукі, здольнасць суперажываць і дапамагаць, вяртаць радасць і ўсяляць надзею на лепшае.  

 

 День медицинского работника на Зельвенщине

День медицинского работника на Зельвенщине

День медицинского работника на Зельвенщине

День медицинского работника на Зельвенщине

Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Іосіф Каспярэц падзякаваў калегам за іх старанную працу, пажадаў здароўя, бадзёрасці, аптымізму, далейшых поспехаў у справе аховы і ўмацавання здароўя насельніцтва Зэльвеншчыны.
У сваёй віншавальнай прамове старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Мірончык выказаў прысутным словы шчырай падзякі за іх працу па забеспячэнні ўмацавання здароўя зэльвенцаў, за бескарыслівасць, цярплівасць і дабрыню, адданасць выбранай прафесіі. Затым Віктар Уладзіміравіч уручыў лепшым работнікам раённай сістэмы аховы здароўя ўзнагароды. За шматгадовую і добрасумленую працу,асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы зда-роўя Зэльвенскага раёна Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана медыцын-ская сястра хірургічнага ад-дзялення Ірына Кароткая, Па-дзячным пісьмом старшыні райвыканкама – урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Віталій Рагоўскі, Граматай раённага Савета дэпутатаў – Марыя Пальчыс.
Намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка падзякаваў зэльвенскім медыкам за іх адданасць справе, прафесіяналізм, душэўнасць і дабрыню. “Умелыя рукі, шчырыя сэрцы людзей у белых халатах здзяйсняюць са-праўдны цуд: вяртаюць страчанае здароўе і працаздольнасць”,– падкрэсліў Валянцін Міхайлавіч. Намеснік старшыні райвыканкама ўручыў Ганаровыя граматы ўпраўлення аховы здароўя Гро-дзенскага аблвыканкама ўрачу-рэнтгенолагу Ірыне Наліўцы і ўчастковаму ўрачу-педыятру Лідзіі Слёзнік.
Ад імя сельгасвытворцаў раёна зэльвенскіх медыкаў цёпла павіншаваў са святам і ўручыў цэнтральнай раённай бальніцы каштоўны падарунак старшыня СВК “Галынка” Яўгеній Грэцкі.
Шчырыя словы ўдзячнасці за шматгадовую працу прагучалі на свяце ў адрас медыкаў, якія 30 гадоў верна выконваюць свае прафесійныя абавязкі. Сярод іх – урач-оталарынголаг Леанід Галавач, медыцын-скія сёстры тэрапеўтычнага аддзялення Вера Крокас, інтэнсіў-най тэрапіі і рэанімацыі – Таццяна Худзіна і Святлана Патаповіч, хірургічнага –Ала Сачок, паліклінікі – Валянціна Чарвяк.
На сцэну былі запрошаны маладыя спецыялісты – урачы Наталля Маўчун, Наталля Жыгала і Надзея Нічыпар. З віншавальным словам і наказам да іх звярнулася загадчык паліклінікі Зінаіда Павядайка.
На ўрачыстасці таксама адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу “Лепшая медыцынская сястра”. Першае месца прысуджана медыцынскай сястры хірургічнага аддзялення Ірыне Бычковай, другое раздзялілі паміж сабой медыцынскія сёстры паліклінікі Святлана Урбановіч і Таццяна Сліж, трэцяе месца заняла медыцынская сястра прыёмнага аддзялення Аксана Рыбак. Узнагароды пераможцам уручыла намеснік галоўнага ўрача Валянціна Кніга.
Цёплымі словамі віталі са сцэны ўсіх работнікаў сістэмы аховы здароўя. У завяршэнне свята старшыня прафкама цэнтральнай раённай бальніцы Яўгеній Дораш зачытаў загад галоўнага ўрача ЦРБ аб заахвочванні медыкаў раёна ў сувязі з прафесійным святам.
Выдатным падарункам лю-дзям у белых халатах стаў святочны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі аддзела культуры.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.