Дедушкин век

Дедушкин век

Жыхар вёскі Ляхавічы Крамяніцкага сельсавета Іван Яскевіч адзначыў 100-гадовы юбілей.

У народзе кажуць: “Жыццё пражыць – не поле перайсці”. Іван Паўлавіч пярэчыць народнай мудрасці, маўляў, не па-спеў і вокам маргнуць, як апынуўся ў новым стагоддзі.

У жыцці за гэты час бывала ўсякае. Лёс не здзекваўся, але і не песціў. Карацей кажучы, было ўсё як трэба: сумленная работа, любімая сям’я. Адзінае, што вылучала Івана Паўлавіча сярод іншых аднавяскоўцаў, – надзвычайная рэлі-гійнасць. І цяпер дзядуля не выпускае з рук ружанец.

Менавіта ў праведнасці свайго жыцця Іван Паўлавіч бачыць прычыну доўгажыхарства. А яшчэ – у генетычнай схільнасці (амаль усе родзічы па матчынай лініі перажылі сотню). Суседка ж юбіляра Валянціна Латушко сакрэт яго доўгажыхарства трактуе інакш:

Дедушкин век

дзядуля “трымаецца”, таму што кожны год з’ядае па тры кілаграмы мёду і не п’е сырой вады.

На чыім баку праўда – невядома, але імяніннік дэманструе незвычайныя для свайго ўзросту здольнасці – яму пад сілу і печ распаліць, і вады прынесці, і ежу прыгатаваць. Хоць апошні абавязак часцей за ўсё кладзецца на плечы неабыякавай да чужых праблем добрай суседкі.

Іван Паўлавіч разумее, што зручней і правільней было б жыць з дзяцьмі (ужо 7 гадоў як памерла жонка). Аднойчы нават спрабаваў перасяліцца да адной з дачок. Аднак у хуткім часе зноў вярнуўся ў родную хату з цвёрдай пазіцыяй: “Не магу ў чужых сценах”.

За такую прыхільнасць да роднага кутка, за чалавечнасць і добрасумленнасць Івана Паўла-віча паважаюць не толькі аднавяскоўцы. У дзень  ганаровага юбілею яго прыйшлі павіншаваць добрым словам і ўручыць падарункі старшыня Крамяніцкага сельсавета Мікалай Сакалоўскі, прадстаўнікі філіяла “Князева” Ірына Скіба і цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Сячэйка. Вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі Лілія Савосік уручыла доўгажыхару новы пашпарт.

 

Ці то сціпласць, ці то, наадварот, праяўленне даверу, але толькі ў канцы сустрэчы, праводзячы нас да дзвярэй, дзядуля ціха прамовіў: “А яшчэ я 43 гады ў касцельным хоры басам спяваў”. І ў доказ сваіх слоў завёў песню гучную і прыгожую. А пасля пажадаў госцейкам (так назваў завітаўшых да яго людзей віноўнік урачыстасці) моцнага здароўя, каб і яны дачакаліся свайго векавога рубяжу.

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.