Дата проведения парламентских выборов будет назначена в июне

Дакладная дата правядзення галасавання на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах можа быць назначана ў чэрвені гэтага года, паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

 

\»Крайняя дата магчымага правядзення парламенцкіх выбараў  23 верасня\», сказала старшыня ЦВК. Адказваючы на пытанне наконт магчымага запрашэння або незапрашэння наглядальнікаў ад БДІПЧ АБСЕ, Лідзія Ярмошына растлумачыла, што гэта пытанне будзе вырашацца Прэзідэнтам Беларусі сумесна з МЗС.  Гаворачы аб выкарыстанні вопыту праведзеных у Расіі прэзідэнцкіх выбараў, старшыня ЦВК растлумачыла, што ў расійскіх калег былі ўзяты пэўныя метадычныя рэкамендацыі. Аднак гэта не значыць, што ўсе яны будуць узяты на ўзбраенне. Што ж датычыцца вэб-камер на выбарчых участках, то гэта ноу-хау наўрад ці будзе выкарыстана ў Беларусі. Толькі адна закупка абсталявання будзе каштаваць $4,5 млн, што складае палавіну бюджэту маючых адбыцца парламенцкіх выбараў.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.