Дакрануцца душой да спадчыны

18f601fe150fe72ec42842e82e5055f0 744648a58723df69b9e3157ce4baa119 2a06bdee584b168e1ac486e2d29299b6 У нашай сінявокай краіне, прыгажосць якой апета не адным пакаленнем беларусаў, апошнім часам шмат увагі ўдзяляецца адраджэнню самабытнасці. Нямала ёсць рупліўцаў на гэтай ніве, аднак найбольш аўтарытэтным з’яўляецца Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”, якое ўзначальвае Валерыя Кліцунова. Правядзенне інфармацыйна-адукацыйнай кампаніі “Простыя рэчы” ў рамках праекта USAID “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё” дазваляе кіраўніцтву аб’яднання скіраваць увагу маладых беларусаў на тую матэрыяльную і нематэрыяльную спадчыну беларускай вёскі, якая штодзённа ўступае ў барацьбу з сучасным гарадскім бытам. Чарговым мерапрыемствам у рамках праекта стала сустрэча гаспадароў аграсядзіб Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці з навучэнцамі Ваўкавыскага і Пінскага каледжаў, Брэсцкага і Беларус-кага дзяржаўных ўніверсітэтаў, якія сваё будучае прафесійнае жыццё вырашылі звязаць з турызмам і гасціннасцю. Прыняць удзел у рабоце “Школы сельскага турызму для маладых валан-цёраў” пашчасцілаі князеўскім гімназістам. А дарога доўгаю стужкаю ўецца Рабочы тыдзень адлічыў сваю палову, калі дзяўчынкі адправіліся ў вандроўку на Палессе. З урокаў гісторыі яны ведалі пра самабытнасць гэтага куточка Беларусі. А тут выдалася такая цудоўная магчымасць на свае вочы пачуць непаўторную палескую гаворку, пазнаёміцца з бытам насельнікаў Палесся. Даследаваўшы па карце дарогу да месца прызначэння, дзяўчаты ўспомнілі найбольш вядомыя гістарычныя і культурныя па-дзеі населеных пунктаў, праз якія пралягаў маршрут да в.Андронава Кобрынскага раёна, дзе і размясцілася сядзіба “Палескія традыцыі”. Да яе ляжаў не адзін дзясятак кіламетраў, але за гутаркай час праляцеў хутка. Не паспелі і заўважыць, як апынуліся каля расчыненых варот – у “Палескіх традыцыях” гасцям заўсёды рады. “Палескія традыцыі” ў адказе за традыцыі Насустрач выйшла Валерыя Кліцунова: “Рада вітаць князеўскіх гімназістаў. Прыемна, што нашы самыя юныя калегі прыбылі аднымі з першых. Па ўсім відаць, прыехалі не столькі адпачыць, колькі набрацца вопыту ў сваіх старэйшых сяброў”. Пасля размовы з Валерыяй Анатольеўнай дзяўчынкі паспяшылі пазнаёміцца з гаспадыняй аграсядзібы Нінай Главацкай, якая спачатку дала ім сагрэцца і падсілкавацца з дарогі, а ўжо затым павяла на экскурсію па маёнтку. Аглядваючы кожны куточак сядзібы, дзеці дзівіліся непаўторнаму вяскому каларыту. Напрыканцы прагулкі трапілі ў вялікі гасцявы дом. Сцены залы ўпрыгожвалі палескія ручнікі, вышываныя карціны, а букеты засушаных кветак напаўнялі пакой ледзь чутным водарам цёплага лета, які дапаўняўся ноткамі спелых яблыкаў. Менавіта тут сабраліся ўсе, хто атрымаў запрашэнне прыняць удзел у рабоце школы сельскага турызму. Школа для маладых валанцёраў Увагай прысутных адразу завалодалі арганізатары школы і гаспадары сядзібы. Прыгожая малажавая жанчына ў палескім строі, гаспадыня Ніна Мікітаўна, пажадала ўсім з карысцю правесці час, набрацца ведаў, пазнаёміцца з вопытам работы Главацкіх у сельскім турызме. Старшыня праўлення БГА “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова падрыхтавала для ўдзельнікаў школы цікавы аповед аб развіцці сельскага турызму ў Беларусі. З чаго ўсё пачыналася? Хто стаяў ля вытокаў? Што ставілі на мэце, развіваючы сельскі турызм? На гэтыя і іншыя пытанні Валерыя Анатольеўна і яе калегі далі разгорнутыя адказы. Су-праваджала аповед медыяпрэзентацыя па тэме “Сельскі турызм Беларусі – свой шлях”. А шлях у беларусаў са-праўды свой. Так, у нас няма таго, што ёсць у іншых народаў. Аднак тым самым мы і цікавыя замежным гасцям. І ад таго, наколькі ўдала мы зможам паказаць нашу самабытнасць, залежыць, не пабаімся гучных слоў, будучае беларускай вёскі. Не будзем узгадваць брэндавыя аб’екты краіны, лепш пагаворым пра менш значныя. Якія не заўсёды знойдуцца ў інтэрнэце, але чутка пра іх ідзе ад чалавека да чалавека. …Памятаеце пах каляндры, якой гаспадыні шчодра прыпраўляюць каўбасу хатняга прыгатавання? У школе маладыя валанцёры змаглі далучыцца да палескай традыцыі прыгатавання гэтай каўбаскі, якую ў народзе прынята называць “піханай пальцам”. У гараджан працэс прыгатавання каўбасы выклікаў незабыўныя ўражанні, бо далёка не кожны за сваё свядомае жыццё меў магчымасць прыгатаваць адзін з галоўных прысмакаў вясковага стала. Нягледзячы на тое, што каўбасу рабілі валанцёры з Гро-дзеншчыны і Брэстчыны, яны знайшлі шмат чаго агульнага ў падыходах, а таксама назвалі свае рэгіянальныя адметнасці ў прыгатаванні. Зробленая ў некалькі рук каўбаска паспяшыла заняць сваё месца ў печы, каб стаць пачастункам за вячэрнім сталом. Не выветрыўся церпкі пах каляндры, як Ніна Мікітаўна ўнесла ў залу інгрэдыенты для прыгатавання булкі. І зноў у некалькі рук вымешвалі дзяўчынкі цеста, стараліся, каб было яно пруг-кім і эластычным, бо пірагі павінны былі ўпрыгожыць ра-нішні стол. Атрымаўшы добры настрой ад сумеснай працы, слухачы школы з не меншай цікавасцю прыняліся слухаць “курсы” па развіцці сельскага турызму. “Яблочный Са-Рай” Гаворачы пра традыцыі Главацкіх, нельга не звярнуць увагу чытачоў на той факт, што пачыналі яны як фермеры: заклалі недалёка ад горада сад. Ішлі гады, сад разрастаўся, а разам з гэтым прыйшло разуменне таго, што на дасягнутым нельга спыняцца: трэба шукаць іншыя шляхі для развіцця. І такім шляхам для сям’і Главацкіх стала стварэнне сядзібы. Апантаная ідэяй захаваць традыцыі мясцовай вёскі, Ніна Мікітаўна разам з мужам былі адзіныя ў думцы, што на падворку іх сядзібы абавязкова павінна быць традыцыйная кобрынская хатка. Менавіта з яе будаўніцтва і пачынае сваю гісторыю сядзіба. Ужо пасля з’явіліся іншыя пабудовы, якія толькі дапаўнялі вясковы падворак. Крэатыўнасць гаспадароў праявілася практычна ва ўсім, за што б яны ні браліся. Рашэнне задзейнічаць сховішча з-пад яблыкаў у якасці аб’екта сядзібы стала ўдалым і прыбытковым. У цёплы перыяд года, асабліва ў летнюю спёку, яно ператваралася ў месца для правядзення карпаратываў, вяселляў, іншых мерапрыемстваў. Падчас заняткаў у школе слухачы таксама мелі магчымасць пабываць у “Яблочном Са-Рае”. Не менш запомнілася экскурсія ў “Алесін сад”. Прахо-дзячы міма яблыневых радоў, любаваліся дагледжанасцю дрэў, чысцінёй тэрыторыі. Гаспадар пачаставаў усіх чырвонабокімі духмянымі яблыкамі. Мы не прамінулі магчымасці пакаштаваць не імпартныя, а свае, беларускія, плады. Гаспадары запэўнілі, што вырашчаны ўраджай абавязкова трапіць у сталічныя, абласныя і мясцовыя магазіны. Таленавітыя майстры кобрынскай зямлі У хуткім часе мы зноў перамясціліся ў “Яблочный Са-Рай”. На сустрэчу з маладымі валанцёрамі гаспадыня сядзібы “Палескія традыцыі” за-прасіла таленавітых майстроў Кобрыншчыны. Тут сабраліся рамеснікі і фальклорны калектыў Маларыцкага раёна. Мілагучная палеская песня заварожвала сваёй самабытнасцю. Гукі жалейкі чаравалі і пераносілі слухачоў у далёкае мінулае. Затым музыкі прапана- валі ўдзельнікам мерапрыемства развучыць іх мясцовыя танцы… Вызначаны праграмай час для сустрэчы з народнымі майстрамі даўно закончыўся. Але ніхто не звяртаў на гэта ўвагі. Усім хацелася адцягнуць развітанне. Напэўна, таму так доўга не адпускалі музыкаў і разам з імі спявалі добра вядомыя песні. Не абмінулі слухачы школы і выставу работ народных майстроў. Вышываныя шэдэўры вельмі паходзілі на карціны вядомых мастакоў. А вырабы з лазы і паперы па сваёй крэатыўнасці не саступалі лепшым музейным экспанатам. Майстры шчыра дзяліліся вопытам з моладдзю. Аграэкатурыстычны круіз Арганізатары школы маладых валанцёраў паклапаціліся аб тым, каб на практыцы паказаць слухачам багацце ідэй для развіцця сельскага турызму. Удалым прыкладам для гэтай мэты сталі аграсядзібы турыстычнай дэстынацыі “Муховэцька кумора”, па якіх удзельнікі адправіліся ў круіз. Наведванне сядзіб “Купалінка”, “Тры асілкі”, “На зарэчнай” пакінула самыя незабыўныя эмоцыі. А слухачы школы прыйшлі да высновы, што на Кобрыншчыне могуць задаволіць густ любога турыста, бо для гэтага кожны гаспадар уклаў нямала ідэй у абуладкаванне свайго непаўторнага вясковага куточка. Але пра гэта лепш не слухаць, а сабрацца з сябрамі і накіравацца ў глыб да спрадвечных вытокаў. Вольга НАРУШ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Князеўскай гімназіі. Фота аўтара.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.