Цi даруе нам прырода…

1970
За апошні тыдзень пажарныя падраздзяленні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выязджалі на тушэнне адзінаццаці ўзгаранняў сухой расліннасці. За выпальванне травы ў адносінах да сямі жыхароў раёна вядуцца адміністрацыйныя працэсы.
Як правіла, пры выпальванні травы ігнаруюцца элементарныя патрабаванні пажарнай бяспекі. Бываюць сітуацыі, калі ад вогнішча загараліся жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. Што страшней, атрымлівалі апёкі і нават гінулі людзі.
Трэба мець на ўвазе, што дым, які выдзяляецца падчас гарэння расліннасці, вельмі таксічны, шкодзіць здароўю людзей і прычыняе непапраўную шкоду экалогіі. Як правіла, сухую траву пачынаюць выпальваць, калі новая зелень толькі праклюнулася. Пры гэтым агонь, канешне ж, можа пашкодзіць маладую траву. У выніку абядняецца відавы састаў лугавой расліннасці. Тое ж датычыцца і жывёльнага свету. У агні гараць божыя кароўкі, жужаліцы, дажджавыя чарвякі і іншыя насякомыя, якія ўдзельнічаюць у працэсе ўтварэння глебы, знішчаюць шкод-нікаў садоў і агародаў.
Таму нельга дапускаць узгаранняў, а калі яны ўсё ж здарыліся і ліквідаваць ачаг пажару не ўдалося, трэба неадкладна патэлефанаваць у дзяжурную службу РАНС па нумарах “101” ці “112”.
Каб не прычыніць нікому шкоды і не стаць ахвярай агню, неабходна выконваць наступныя правілы бяспекі пры навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях і адпачынку на прыродзе:
– пры спальванні смецця ці развядзенні кастра трэба абкапаць кастрышча, а таксама запасціся лапатай, вогнетушыцелем ці ёмістасцю з вадой. Пасля заканчэння вуглі неабходна патушыць;
– спальвайце адходы толькі ў бязветранае на-двор’е, пры гэтым звяртайце ўвагу, каб касцёр быў не бліжэй, чым 10 м ад пабудоў, 20 м ад ляснога масіву, 30 м ад месцаў скла-дзіравання сена і саломы;
– пры тушэнні травяных пажараў самы эфектыўны спосаб – збіванне агню пры дапамозе звязкі прутоў, галінак дрэў ці закідванне краю пажара грунтам ці пяском. Калі спыніць агонь не ўдалося, як можна хутчэй пакіньце месца пажару і выклікайце дапамогу.
Аляксандр БОЛЦІК, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.