Буккроссинг организовали в библиотеке санаторной школы-интерната

–Прачытаўшы новую кнігу, мы  ставім яе на паліцу з надзеяй, што калі-небудзь абавязкова перачытаем, – разважае бібліятэкар Таццяна Касперчык. – На жаль, яны так і застаюцца чакаць нашага вольнага часу, які ўсё часцей займаюць ужо для ўсіх звыклыя электронныя памочнікі. Другое жыццё друкаваныя выданні атрымалі ў нашым інфармацыйна-бібліятэчны цэнтры. Тут створана свабодная паліца, дзе размясціліся кнігі, прынесеныя работнікамі ўстановы адукацыі з асабістых калекцый. Прадстаўлена мастацкая літаратура – ад класікі да сучасных дэтэктываў і любоўных раманаў. Усяго каля сотні экзэмпляраў. Можна знайсці творы замежных аўтараў: Чарльза Дзікенса, Артура Конан Дойля, Анарэ дэ Бальзака. Прыхільнікі  рускіх пісьменнікаў могуць перачытаць Міхаіла Салтыкова-Шчадрына, Аляксандра Купрына, Льва Талстога і  інш. На кожным перапынку бібліятэка напаўняецца дзіцячымі галасамі. Вучні ідуць узяць не толькі літаратуру, пагартаць часопісы, пазнаёміцца з навінкамі і выставамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі далучаюцца да букросінгу. Замест кнігі, якая спадабалася, прыносяць іншую. У хуткім часе яна пачне падарожжа сярод іншых чытачоў. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Комментарии отключены