Будьте осторожны: весенний лёд таит опасность

З кожным днём вясна ўсё больш уступае ў свае правы: павышаецца тэмпература паветра, лёд на вадаёмах становіцца танчэйшым. А гэта значыць, што ўсім рыбаловам пры выхадзе на вадаёмы трэба праяўляць максімум пільнасці і асцярожнасці. А яшчэ – не забываць пра правілы паводзін у небяспечнай сітуацыі.


Калі вы праваліліся пад лёд, неабходна дзейнічаць хутка і рашуча. Кіньце ў бок берага замацаваны на поясе лінь (вяроўку даўжынёю 15–20 метраў з пятлёю на адным канцы і грузам вагой 400– 500 грамаў – на другім), раскіньце рукі і без рэзкіх рухаў пастарайцеся выбрацца на трывалы лёд.
Пры аказанні дапамогі таму, хто праваліўся пад лёд, выкарыстоўвайце дошкі, лыжы, вяроўкі ці іншыя спадручныя сродкі. Падайце іх пацярпеламу, пры гэтым набліжайцеся да яго паўзком, абапіраючыся на прадметы, якія павялічваюць плошчу апоры. У тым выпадку, калі выратавальнікаў двое і больш, лепш утварыць ланцужок, прытрымліваючы адзін аднаго за ногі.
Будзьце асцярожныя! Не выходзьце на лёд, калі яго таўшчыня ў выніку таяння складае менш за 7 – 10 см.

Яніна ЦЯСЛОЎСКАЯ,
старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.