Версия для слабовидящих

Новых поспехаў на карысць роднага краю! Віншаванне са святам ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вал

Просмотры: 6328

Новых поспехаў на карысць роднага краю! Віншаванне са святам ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

 Паважаныя аграрыі Зэльвеншчыны, ветэраны галіны!

Сардэчна віншую вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – святам сапраўдных працаўнікоў, адданых сэрцам роднай зямлі. 

Добрасумленная праца аграрыяў раёна на ніве хлебаробства і жывёлагадоўлі, іх імкненне эфектыўна выкарыстоўваць навуковыя дасягненні, укараняць у вытворчасць перадавыя тэхналогіі робяць нашу прадукцыю канкурэнтаздольнай і на ўнутраным, і на знешнім рынку. 

Шчыра жадаю ўсім працаўнікам АПК, работнікам перапрацоўчай індустрыі, фермерам і ветэранам моцнага здароўя, задавальнення ад вынікаў сваёй працы і новых поспехаў на карысць роднага краю!

З павагай –дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка 

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!