Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Паважаныя жыхары Зэльвеншчыны!
Прыміце віншаванне з дзяржаўным святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

На ўсёй постсавецкай прасторы, верная сваёй гістарычнай памяці, Беларусь – адзіная краіна, якая адзначае гэтае свята як дзяржаўнае. Гэта своеасаблівая даніна павагі тым традыцыям, тым падзеям, якія і прывялі да нашай незалежнасці зараз, адкрылі новую эпоху гісторыі Беларусі, таму што ідэі аб'яднання і салідарнасці працоўных, роўнасці ўсіх людзей застаюцца актуальнымі для нас і сёння.
Упэўнены, менавіта гэты гістарычны вопыт дазволіў нам зразумець, што канструктыўныя перамены трэба ажыццяўляць толькі мірным шляхам пераўтварэння.
У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, спакою і міру, новых працоўных дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















