Версия для слабовидящих

Дэпутат Валянцін Семяняка – аб XXXII Дні беларускага пісьменства

6 сентября 2025
Просмотры: 9847

Дэпутат Валянцін Семяняка – аб XXXII Дні беларускага пісьменства

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка:

Традыцыйна ў вераснi  праходзіць Дзень беларускага пісьменства. Такі гонар у 2025 годзе прыпаў на Гарадзеншчыну, на слаўную лідскую зямлю. Гэта вельмі пачэсна як для Ліды, так  i для ўсей вобласці. Я шосты раз прымаю ўдзел у такім мерапрыемстве. Цяпер яно пачалося з фальклорнага прадстаўлення, якое накіроўвае нас у старажытнія часы. Гэта даніна павагі гістарычнай памяці, даніна павагі нашым традыцыям. Тут дзейнічае шмат творчых майстэрань гродзенскіх літаратараў. Пляцоўку маюць таксама і члены Саюза пісьменнікаў. 
Да Дня беларускага пісьменства кожны мастак слова рыхтуе нейкія новыя творы. Я таксама буду прымаць удзел у канцэртнай праграме, дзе выступлю са сваімі новымі вершамі. Яшчэ ў мяне ганаровая місія – старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка накіраваў прывітальны адрас для ўсіх удзельнікаў фэсту, і мне даручана ўручыць яго міністру інфармацыі.

Дзіяна БЕБЕХ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!