Версия для слабовидящих

Экспедыцыя «Дарога да Святыняў» багатая на вопыт. Духоўна-асветніцкая канферэнцыя прайшла ў Зэльве

21 августа 2025
Просмотры: 10587

Экспедыцыя «Дарога да Святыняў» багатая на вопыт. Духоўна-асветніцкая канферэнцыя прайшла ў Зэльве

З ідэалагічным актывам Зэльвеншчыны ў цэнтры культуры і народнай творчасці сустрэліся арганізатары і рабочая група ХХХІІ Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да Святыняў". Прысутнічалі на канферэнцыі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянцін Семяняка, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Лойка і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Іна Талерчык, а таксама настаяцель прыхода храма Святой Жываначальнай Тройцы гарадскога пасёлка Зэльва пратаіерэй Георгій Субаткоўскі.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу надаецца вялікая ўвага захаванню гістарычнай памяці і культурнай спадчыны. У сувязі з гэтым ад імя калег і сябе асабіста парламентарый у прывітальным слове адзначыў:

–  У свой час мне таксама даводзілася суправаджаць па зэльвенскай зямлі Жыватворны агонь. Даволі хвалюючая місія і важная падзея для ўсіх жыхароў раёна і праваслаўных вернікаў, якія чакаюць яе з нецярпеннем.Такія стасункі на рэлігійнай і культурнай глебе нашы нядобразычліўцы лічаць нявартымі ўвагі і імкнуцца знішчыць нашу нацыянальную самасвядомасць. Таму абраная вамі справа вельмі патрэбная для духоўнага ўзбагачэння сучаснага грамадства.

Кіраўнік навукова-асветніцкай экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі нагадаў аб тым, што ў Беларусі кожны год у верасні адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Так склалася, што свята праходзіць у гістарычных цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадруку. У бягучым годзе мерапрыемства адбудзецца ў Лідзе. А за некалькі дзён да яго пачатку святары-ўдзельнікі экспедыцыі «Дарога да Святыняў»  будуць асвячаць помнікі і месцы вайсковай славы, перавозячы з сабой Жыватворны агонь. Маршрут наступны: Мінск - Баранавіцкі раён, Зэльва - Казлоўшчына - Дзятлава - Ашмяны - Іўе.

Госці, сярод якіх – навукоўцы, святар, дзеячы культуры, паэт, радыёжурналіст, прадстаўнік аргкамітэта па арганізацыі Дня беларускага пісьменства, расказалі аб задачах экспедыцыі, а таксама згадалі амаль легендарныя факты пра ўзаеміны з зэльвенцамі. Далі высокую ацэнку таму, што на нашай зямлі шануюць землякоў – вядомых у рэспубліцы майстраў Слова.

Затым члены асветніцкай групы падзяліліся звесткамі як аб былых, так і аб будучых мерапрыемствах. Пазнаёмілі з кнігамі – фактычна летапісам экспедыцыі, нямала распавялі і пра таварышаў, якія з'яўляюцца творчымі асобамі. Гучалі ў гэты дзень і пранікнёныя паэтычныя радкі, што асабліва ацанілі жанчыны.

Актыўны дыялог абудзіў у зэльвенцаў цікавасць да літаратуры і гісторыі малой радзімы. І што важна, з такімі набыткамі – у першую чаргу адчуваннем непаўторнай атмасферы, уласцівай доўгачаканаму Дню беларускага пісьменства – яны накіруюцца ў свае працоўныя калектывы.

Любоў ШЭЙКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!