З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Віншаванне ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Віншаванне ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Паважаныя зэльвенцы! Шаноўныя ветэраны! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня 1944 года – асаблівая дата, дзень вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад вераломных акупантаў, і менавіта яе наш народ абраў для святкавання Дня Незалежнасці. Гэты дзень у нашай свядомасці стаў неад’емнай часткай беларускай дзяржаўнасці, якую будуе і ўзмацняе беларускі народ.
Дзень Незалежнасці – адзін з тых святочных дзён, калі мы разам з мільёнамі суайчыннікаў асабліва адчуваем сваю знітаванасць з лёсам Бацькаўшчыны, якая заўсёды была прыкладам добрасуседства і гасціннасці, краінай мірнага суіснавання розных канфесій і нацыянальнасцей, грамадзянамі якой мы з’яўляемся і якой мы шчыра ганарымся.
Ад усяго сэрца жадаю нашай краіне заўсёды заставацца моцнай і квітнеючай. А кожнай хаце, кожнай сям'і – шчасця, здароўя, дабрабыту і дастатку!
Са святам, дарагія землякі!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянцін Семяняка
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















