Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянц
Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Шаноўныя зэльвенцы, дарагія ветэраны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны
і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Узброеныя Сілы нашай краіны з’яўляюцца дастойнымі пераемнікамі Чырвонай Арміі і ўжо 107 гадоў нясуць доблесную службу па абароне сваёй Радзімы. І сёння, ва ўмовах сучасных рэалій, калі Беларусь з’яўляецца адзіным астраўком міру у асяроддзі вядучых баявыя дзеянні краін, адданасць, патрыятызм і гатоўнасць у любую хвіліну адбіць удар супраціўніка цэняцца вельмі высока.
Перакананы, што сучасныя салдаты, афіцэры і ваеннаабавязаныя рэзерву ўсіх родаў войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, па прыкладу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-інтэрнаціяналістаў, заўсёды будуць надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі.
У гэты святочны день ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і выключна мірных перамог у імя незалежнай і квітнеючай Беларусі!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
В.М.Семяняка
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















