З Новым годам! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
З Новым годам! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Паважаныя жыхары Зэльвеншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Новым годам і Калядамі!

Ёсць добрая традыцыя сустракаць гэтыя цудоўныя святы ў асяроддзі сям'і і сяброў, падводзіць вынікі і будаваць планы. У пераднавагоднія дні неяк па-асабліваму верыцца ў тое, што наш свет стане лепшым, дабрэйшым, што шчасце і поспех абавязкова прыйдуць у кожны дом!
Ад усёй душы жадаю, каб будучы год стаў годам стварэння і яднання, прынёс дабрабыт і збярог мір у нашай краіне, стаў часам новых ідэй і новых поспехаў, а свята Нараджэння Хрыстова надало сілы заўжды дарыць сваім блізкім і родным самае дарагое – цяпло, паразуменне і каханне!
З павагай – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















