Віншаванні з Днём настаўніка ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Віншаванні з Днём настаўніка ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
ПАВАЖАНЫЯ НАСТАЎНІКІ, ВЫХАВАЛЬНІКІ, ВЕТЭРАНЫ ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАЦЫ!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам - Днём настаўніка!

Педагог заўседы быў і будзе актыўнай фігурай у фармаванні грамадства, яго прадукцыйных сіл, навукі і культуры, базавых інстытутаў. Сучасны свет хутка мяняецца, мяняюцца бацькі, настаўнікі, дзеці. Выпрацоўваюцца новыя метады навучання і сацыялізацыі маладога пакалення. Але і галоўнай сацыяльнай місіі настаўніка закладена нязменнае для ўсіх гістарычных эпох - перадаць маладому пакаленню даступны яму аб'ём грамадскіх даброт у выглядзе карысных ведаў, маральных нормаў, жыццевага вопыту.
І вы з годнасцю выконваеце ўскладзеныя функцыі, выступаючы ў вачах сваіх вучняў не толькі ў ролі выхавацеля і кіраўніка, але і наватара, даследніка, старэйшага таварышча і сябра, укладваючы ў сваю працу не толькі веды, але і душу.
Вялікі дякуй вам, шаноўныя педагогі!
Шчыра жадаю дабрабыту, моцнага здароўя, новых выдатных ідэй і прафесійных поспехаў!
Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянцін Семяняка
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















