Близится техосмотр-2012

Раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб правядзенні з 1 сакавіка па 6 верасня бягучага года гадавога дзяржаўнага тэхнічнага агляду машынна-трактарнага парка незалежна ад форм уласнасці.

Аб асноўных патрабаваннях парадку яго правядзення расказвае начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Яўгеній Земба:


–Кіраўнікі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, прадпрыемстваў і арганізацый, незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай прыналежнасці, да пачатку правядзення тэхагляду абавязаны арганізаваць работу па рэгістрацыі ў раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду ўсіх трактараў, прычэпаў і паўпрычэпаў да іх, самаходных меліярацыйных, дарожна-будаўнічых машын, атрыманні да іх дзяржаўных нумарных знакаў, тэхталонаў, іншай неабходнай дакументацыі і ў дзень правядзення тэхагляду ўсё прадаставіць камісіі.
Механізатарам неабходна мець пры сабе пасведчанне на права кіравання транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі, тэхталон і страхавое пасведчанне на трактар, прычэп, паўпрычэп, корманарыхтоўчы, збожжа- і бурака-ўборачныя камбайны, даведку аб допуску, зацверджаную медыцынскай камісіяй.
Уся прадастаўленая на тэхагляд тэхніка павінна быць памытай і пафарбаванай, электраабсталяванне, рулявое кіраванне і тармазная сістэма — спраўнымі, фільтры – чыстымі. Самаходную тэхніку неабходна ўкамплектаваць вогнетушыцелем, медыцынскай аптэчкай і знакам аварыйнага прыпынку.
Праўленням сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, кіраўніцтву ПСУП “Князева”, СГФ “Славацічы” і “Дабраселецкі”, наглядным саветам ААТ, кіраўнікам прадпрыемстваў рэкамендавана прэміраваць галоўных інжынераў і іншых асоб, прыняўшых актыўны ўдзел у падрыхтоўцы тэхнікі да тэхнічнага агляду, у памеры службовага акладу за сродкі арганізацый пры ўмове праходжання тэхагляду трактараў не ніжэй за 90 %, трактарных прычэпаў і паўпрычэпаў — не ніжэй за 80 % ад наяўнасці.
Тэхнічны агляд трактараў, прычэпаў і паўпрычэпаў, якія належаць прыватным асобам, праводзіцца ў той жа час, што і ў гаспадарках, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца, і не пазней за дату праходжання мінулага тэхагляду. Аб тэрмінах правядзення тэхагляду можна даведацца ў інжынернай службы гаспадарак.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.