Бліц-апытанне «Чаму я пайду на выбары»

Да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў засталося круху больш чым два тыдні.  Карэспандэнты “Працы” працягваюць цікавіцца меркаваннем жыхароў раёна, чаму трэба прыйсці на выбарчыя ўчасткі і скарыстацца сваім правам голасу.     Алеся ВАЛЯЎКА, 22 гады, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” гімназіі №1 г.п.Зэльва: – Як маладзёжны лідар заўсёды імкнуся максімальна актыўна праяўляць сваю жыццёвую пазіцыю. Гэтак жа паступае большасць юнакоў і дзяўчат нашага рэ-гіёну. Мы не можам быць абыякавымі да таго, чым жыве наш райцэнтр, як развіваецца Зэльвеншчына. За апошнія гады адбылося шмат пазітыўных перамен у добраўпарадкаванні нашага населенага пункта. Прыемна ўсведамляць, што моладзь таксама мае да гэтага дачыненне. 18 лютага прыйду на выбарчы ўчастак, каб аддаць свой голас за чалавека, якому не ўсё роўна, чым жывуць яго землякі. Хачу заклікаць усіх маладых зэльвенцаў праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю.                 Марына КНІГА, 38 гадоў, прафсаюзны лідар: – Мы ўсе грамадзяне нашай краіны, і ў нас ёсць правы і абавязкі. Так, мы маем права на працу і адпачынак, медыцынскае абслугоў-ванне і адукацыю, сярод абавязкаў, напрыклад, – добрасумленная праца і адпаведны ёй уклад у развіццё нашага рэгіёну. Галасуючы за кандыдатаў у дэпутаты, мы робім свядомы выбар, бо менавіта гэтыя людзі зусім хутка будуць вырашаць важныя для нас пытанні: калі пачаць рамонт дарогі, ці які дом паставіць на капрамонт у першую чаргу. Менавіта яны будуць прымаць тыя ці іншыя фінансавыя рашэнні. На мой погляд, удзел у выбарчай кампаніі – гэта паказчык нераўнадушша. Жыхары райцэнтра і раёна, мясцовыя Саветы дэпутатаў і выканаўчая ўлада павінны быць адной камандай, якая разам вырашае, як Зэльвеншчыне развівацца, як зрабіць наш край яшчэ прыгажэйшым, а жыццё – больш камфорт-ным.           Дзмітрый СУХАЛЕТ, 31 год, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама: Асабіста я заўсёды прымаю ўдзел у выбарах. На гэты раз пойдзем на выбарчы ўчастак усёй сям’ёй. Лічу, што дзяцей з ранняга ўзросту трэба прывучаць да такіх важных падзей. Няхай змалку вучацца адказнасці ў важных справах, пазнаюць асновы прававой культуры, нормы паводзін у грамадстве – у свой час яны таксама стануць выбаршчыкамі. Толькі тады, калі выхаванне будзе ісці ад жыцця, можна быць упэўненым, што ў будучым дзеці стануць дастойнымі людзьмі. А ў нашай краіне, у тым ліку і на Зэльвеншчыне, для гэтага створаны ўсе ўмовы. Гутарыла Тэрэза КАВАЛЕВІЧ  
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Таццяна says

    Увогуле не разумею людзей, якія, жывучы ў нашай краіне, не прымаюць удзел у выбарах. Гэта грамадзянскі абавязак кожнага чалавека.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.