Бліц-апытанне «Чаму я пайду на выбары?»

Чым бліжэй дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, тым актыўней іх абмяркоўваюць на ўсіх узроўнях. Па радыё гучаць выступленні кандыдатаў, газеты пішуць пра агітацыйную кампанію, свае меркаванні выказваюць выбаршчыкі. Іван ШПЕТНЫ, электраманцёр сельгаспрадпрыемства «Караліно»: – Сёлета ў выбарах я буду ўдзельнічаць упершыню. Для мяне гэта вельмі хвалюючая падзея. Безумоўна, з урокаў гісторыі я шмат ведаю пра дзейнасць Савета дэпутатаў як органа мясцовага самакіравання. А выбары, якія адбудуцца 18 лютага, – добрая нагода, каб яшчэ раз паўтарыць тэорыю перад тым, як рэалізаваць сваё выбарчае права на практыцы. Многія з маіх сяброў таксама будуць галасаваць першы раз. І калі мы сустракаемся, то, безумоўна, абмяркоўваем гэтую важную ў нашым жыцці падзею. У кожнага ёсць сваё меркаванне, якім павінен быць дэпутат. Адны лічаць, што ён павінен быць юрыдычна граматным, другія адзначаюць такую важную якасць, як прафесійныя дасягненні. На маю думку, усе яны маюць рацыю. Але самае галоўнае – людзі, якія прэтэндуюць заняць месца ў сельскім ці раённым Савеце дэпутатаў, павінны мець актыўную пазіцыю, жыццёвы вопыт, добра ведаць, чым жывуць іх землякі. Кандыдаты ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў цяпер сустракаюцца з выбаршчыкамі, прыязджаюць у арганізацыі, праводзяць адкрытыя дыялогі. Гэта выдатная магчымасць для моладзі таксама выказаць сваё меркаванне. З нецярпеннем буду чакаць дня, калі прыйду на ўчастак для галасавання, каб зрабіць свой самы першы, важны і адказны выбар. Надзея КАЗЛОЎСКАЯ, сакратар сельгаспрадпрыемства “Караліно”: – Родам я з Кобрынскага раёна. Пасля заканчэння Брэсцкага каледжа сувязі па размеркаванні была накіравана ў Зэльвенскі раён – працаўладкавалася ў сельгаспрадпрыемства “Караліно”. Калі ехала на першае месца працы, вельмі хвалявалася, як мяне тут прымуць. Але літаральна з першых дзён зразумела, што калектыў сельгаспрадпрыемства вельмі дружны, бо адчула рэальную дапамогу калег. Два гады маёй працоўнай дзейнасці праляцелі як адзін дзень. За час работы я даведалася, што Зэльвеншчына – вельмі прыгожы край, дзе жывуць гасцінныя людзі. Таму вырашыла застацца і далей тут працаваць. Наперадзе – важная палітычная падзея – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Я абавязкова пайду на выбарчы ўчастак, каб аддаць свой голас за кандыдатаў. Але перад гэтым абавязкова пазнаёмлюся з іх праграмамі – выберам дастойнага кандыдыта, будзе да каго звярнуцца па дапамогу ў вырашэнні і бытавых, і сацыяльных праблем.   Ганна ВЯРСТАК, цялятніца МТФ “Бародзічы”: – Колькі сябе памятаю, заўсёды ха-дзіла на выбары. Так што, можна сказаць, я займаю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Жыць у краіне і не прымаць удзел у палітычным жыцці – гэта няправільна. Тым больш у сітуацыі, калі ад голасу кожнага выбаршчыка залежыць такое важнае рашэнне. Якія надзеі ўскладваю на народных абраннікаў? Галоўнае, каб аказвалі рэальную дапамогу сваім выбаршчыкам і адстойвалі іх інтарэсы. Тэрэза Кавалевіч
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.