Библиотекари воспитывают любителей природы

Библиотекари воспитывают любителей природы

Экалагічнае выхаванне юных чытачоў у дзіцячай раённай біб-ліятэцы праводзіцца ў спалучэнні з маральна-этычным, эстэтычным і патрыятычным. Для гэтага распрацавана цэлая праграма. Бібліятэкары арганізоўваюць літаратурныя падарожжы, віктарыны, гутаркі, гульні, экалагічныя гадзіны.

Выхаванне любові да прыроды пачынаецца з інтэр’ера ўстановы. Тэматычныя паліцы з ярка аформленымі назвамі і ілюстраванымі кнігамі здалёк прывабліваюць хлопчыкаў і дзяўчынак.

 

Вялікай папулярнасцю сярод школьнікаў карыстаецца  аматар-скае аб’яднанне “Чамучкі”. Кіраўнік Алена Мазалеўская плануе яго  дзейнасць з улікам узросту і інтарэсаў падлеткаў. На экалагічную гадзіну “Чаму птушкі адлятаюць у вырай?” былі запрошаны вучні 3 “А” класа СШ №2. Размова ішла аб вядомых і невядомых відах птушак, умовах іх жыцця, звычках. Школьнікі даведаліся, якімі інстынктамі птушкі кіруюцца пры пералёце ў цёплыя краіны, дзе гняздзяцца, якую дапамогу птушынаму сямейству можа аказаць чалавек. Арганізатары мерапрыемства ўключылі ў яго праграму і гульнёвыя моманты. А прадстаўлены ўвазе дзяцей дакументальны фільм папоўніў іх веды па ахове прыроды. Юныя чытачы пазнаёміліся з кнігамі пісьменнікаў-натуралістаў, навукова-пазнавальнай літаратурай, перыядычнымі выданнямі дадзенай тэматыкі. На развітанне трэцякласнікі паабяцалі не толькі стаць надзейнымі сябрамі птушак, але і ахоў-ваць навакольнае асяроддзе.

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.