Беларускую паэзію ў Варшаве прадставілі творцы з Гродзеншчыны

У сталіцы Польшчы прайшло  ХVІІ Сусветнае свята паэзіі, якое ладзіцца пад эгідай ЮНЕСКА. Яно сабрала ўдзельнікаў з Польшчы, Англіі, Італіі, Літвы, Румыніі, Расіі, Германіі і іншых краін. Творчасць гродзенскіх паэтаў на фестывалі па запрашэнні рэдакцыі часопіса “Poezji Dzisiaj” і асабіста галоўнага рэдактара, выдаўца і арганізатра свята Аляксандра Наўроцкага прадстаўлялі старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч і паэтка Ала Клемянок. З Брэсту прыехала Любоў Красеўская. На працягу шасці дзён паэты выступалі з вершамі ў навучальных установах, біблітэках, цэнтрах культуры. Адна з імпрэз прайшла ў музеі імя Адама Міцкевіча ў Варшаве. Яе ганаровым госцем стаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Аляксандр Авер’янаў. На свяце ён выступіў не толькі як дыпламат, але і як творца і таксама зачытаў некалькі сваіх вершаў. Упрыгожыла імпрэзу песня, напісаная на словы пасла. Важнай падзеяй сёлетняга свята паэзіі ў Варшаве стала прэзентацыя беларуска-польскай анталогіі вершаў “Масты: Гродна – Варшава”. Кніга складаецца з дзвюх частак: твораў аўтараў Прынёмання, пададзеных на мове арыгіналу і ў перакладзе на беларускую, і твораў польскіх паэтаў, таксама на дзвюх мовах. Прынёманне на старонках зборніка прадстаўляюць паэты Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык, Ала Клемянок, Пётр Сямінскі, Браніслаў Ермашкевіч, Мар’ян Дукса, Алена Руцкая, Тамара Мазур, Людміла Шаўчэнка і Георгій Кісялёў. – Цеснае супрацоўніцтва гродзенскіх творцаў з польскімі калегамі пачалося год назад. Ідэя праекта заключаецца ў навядзенні маста  паміж  нашымі  краінамі  з  самага  надзейнага,  зносаўстойлівага матэрыялу – мастацтва. Прынамсі, мастацтва слова, – зазначыў намеснік старшыні абласнога аддзялення пісьменніцкай арганізацыі Дзмітрый Радзівончык. – Першым важкім вынікам яго якраз і стала выданне інтэрнацыянальнай анталогіі. Прэзентацыя кнігі ў Гродне з удзелам паэтаў з Варшавы запланавана на верасень гэтага года. Мяркуецца, што ўдзел у імпрэзе возьмуць аўтары з Польшчы. Неўзабаве анталогія з’явіцца ў бібліятэках. Што да творцаў, яны маюць трывалы намер працягваць супрацоўніцтва і рэалізаваць шэраг цікавых праектаў». ГП»
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. sergej says

    Почему участников зельвенских «Сакавин» не приглсили?

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.