Асноўнаму Закону краіны – 20 гадоў

15 сакавіка 1994 года – гістарычная падзея, якая стала сімвалам якаснага змянення беларускай дзяржаўнасці. У гэты дзень была прынята новая Канстытуцыя – Асноўны Закон нашай дзяржавы. Як вядома, значэнне Канстытуцыі ў любой дзяржаве такое вялікае, што сам факт яе прыняцця ацэньваецца як крок да дэмакратыі і стабільнасці. 

Два дзесяцігоддзі Канстытуцыі  – тэрмін для гісторыі параўнальна невялікі. Упершыню ў нашай гісторыі Канстытуцыя была прынята шляхам свабоднага дэмакратычнага волевыяўлення, адлюстравала маральны, палітычны ўзровень грамадства, яго ідэі канца XX стагоддзя. 

Канстытуцыя як прадукт пэўнай ступені развіцця грамадства з’явілася найвышэйшым дасягненнем палітычнай і прававой культуры грамадства. Разам з тым, яна ўзнікла не на пустым месцы, а ўвабрала ў сябе традыцыю беларускага канстытуцыяналізму, вопыт канстытуцыйнага будаўніцтва ў СССР, краінах     Заходняй Еўропы. 

Канстытуцыя Беларусі замацавала рэальную ўладу народа, пра якую стагоддзямі марылі беларускія асветнікі і паэты. Згодна з артыкулам 3 Канстытуцыі, адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Ён ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы. У прыватнасці, у верасні 2012 года беларускі народ выказаў сваё прамое волевыяўленне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, што стала чарговым сведчаннем праяўлення канстытуцыйнай дэмакратыі ў нашай краіне. 23 сакавіка 2014 года беларусам трэба будзе выбраць сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Канстытуцыя ўпершыню замацавала неадчужальныя правы чалавека, паставіла яго ў роўныя ўмовы з дзяржавай, устанавіла іх узаемныя абавязкі і адказнасць. Правам і свабодам чалавека прысвечана палова артыкулаў Канстытуцыі. 

Наша Канстытуцыя мае велізарны патэнцыял для фарміравання суверэннай дэмакратычнай прававой дзяржавы з канстытуцыйнай эканомікай для развіцця чалавека і ўсіх сфер жыццядзейнасці.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.