Художественная экспозиция действует в детской школе искусств

Пад такой назвай у рамках Тыдня культуры ў дзіцячай школе мастацтваў дзейнічала выстава жывапісу. Аўтары работ – вучні мастацкага класа ўстановы і выпускнікі школы. Экспазіцыя выклікае цікавасць у наведвальнікаў. 

img_2164
У тым, што зэльвенцы на самай справе таленавітыя, можна ўпэўніцца, наведаўшы выставу. Што мы і зрабілі.
Нават недасведчанаму ў выяўленчым мастацтве чалавеку адразу становіцца зразумела: акварэль і гуаш адкрылі мастакам бясконцыя магчымасці для творчага працэсу і перадачы вобразаў. Выклікаюць захапленне работы, якія перадаюць веліч Сынкавіцкай царквы, Навагрудскага і Мірскага замкаў. Іх аўтары – Іна Свістун, Дзіна Дубовая і Даніла Валіцкі.
Каларыт і настрой карціны Кастуся Качана “Белы сум” удалося перадаць у сваёй рабоце Вользе Цвёрдай. Як трапна заўважыла яе педагог Жанна Еўтухоўская, музыку трэба слухаць, а на карціну – глядзець. І калі тое, што перад вачамі, падштурхоўвае да роздуму, разважання ці нават суму, значыць – “Брава!” аўтару. Наогул, Вольга вельмі здольная і старанная вучаніца. Адухоўленая сваім хобі, дасягае добрых вынікаў у мастацтве: яркае таму пацвярджэнне – неаднаразовы паспяховы ўдзел у творчых конкурсах рознага ўзроўню.
Хочацца затрымацца і каля работы Елізаветы Нагула “Полацкі сабор”. Увагу прыцягвае незвычайнае каляровае рашэнне, якое ўдала выкарыстала аўтар, каб перадаць на палатне ўнікальнасць архітэктурнага будынка.
Больш складаныя задумкі і тэхніка выканання на карцінах выпускнікоў. Тут і гульня фарбаў, і ўдалая кампазіцыя, і арыгінальнасць увасаблення аўтарскай задумкі.
– Арганізацыя падобных выстаў – своеасаблівае свята для тых, хто любіць і разумее мастацтва, а таксама добрая нагода падзяліцца сваімі творчымі дасягненнямі, – адзначае намеснік дырэктара дзіцячай школы мастацтваў Наталля Шостак. – Жывапісныя творы вабяць незвычайнымі вобразамі, нясуць пазітыўны настрой, дэманструюць дзіцячае ўспрыманне свету. Мы вучым падлеткаў пазнаваць каштоўнасці са-праўднага мастацтва.
Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.