Аператар машыннага даення КСУП “Галынка” Зэльвенскага раёна Таццяна Грыгорык – у ліку тых, хто адзначаны высокай дзяржаўнай узнагародай

Згодна Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №303 і №304 “Аб узнагароджанні” 17 жыхароў нашага рэгіёна, якія шмат гадоў плённа працуюць у розных галінах дзейнасці, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. 

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Іван Гавака, кіраўнік участка №1 СВК “Маяк-Заполле” Карэліцкага раёна, і Уладзімір Курыловіч, дырэктар Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі. 

Медалём “За працоўныя заслугі” адзначаны: 

–  дырэктар сярэдняй школы №38 г.Гродна Сяргей Кісялёў

–  выхавальнік дашкольнай адукацыі гродзенскага яслей-сада №78 Таццяна Літвінчык

–  аператар машыннага даення КСУП “Галынка” Зэльвенскага раёна Таццяна Грыгорык

–  жывёлавод СВК “Нягневічы” Навагрудскага раёна Яўгеній Камар

–  галоўны інжынер ААТ “Слонімскі мясакамбінат” Міхаіл Комар

–  кіраўнік аддзялення комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна Норберт Малецкі

–  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці УСП “Саўгас “Вердомічы” Свіслацкага раёна Віктар Матыцкі

–  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Сянькоўшчына” Слонімскага раёна Сяргей Назаранка

–  баец жывёлы мясатлушчавага цэха ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” Іван Паўлоўскі

–  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Доцішкі” Воранаўскага раёна Альфрэд Радзевіч

–  дырэктар КСУП “Гудагай” Астравецкага раёна Эдуард Садоўскі

–  галоўны ўрач Гродзенскай клінічнай бальніцы №4 Аляксандр Сураў

–  апаратчык пастэрызацыі маслацэха ААТ “Малочная кампанія “Навагрудскія Дары” Алена Траянчук

–  брыгадзір вытворчай брыгады жывёлагадоўлі “Цэнтр” СВК “Свіслач” Гродзенскага раёна Уладзімір Шаўчэнка

–  начальнік малочна-таварнага комплексу “Галавічполе” ААТ “Васілішкі” Шчучынскага раёна Валерый Шэршань

БелТА.

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.