Анненская ярмарка — путь к устойчивому развитию

Анненская ярмарка - путь к устойчивому развитию

На Ганненскім кірмашы ў Зэльве пабывала шмат ганаровых гасцей. Яны з вя-лікім задавальненнем зга-дзіліся падзяліцца сваімі ўражаннямі аб прайшоўшым свяце.

Ала СОПІКАВА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

– На мой погляд, Ганненскі кірмаш у Зэльве – гэта па-дзея!

Гэта – экскурс у мінулае і гонар за сучасную Зэльвеншчыну і людзей, якія тут жывуць і працуюць.

Гэта – яскравае свята і адказнасць арганізатараў за высокі ўзровень яго падрыхтоўкі.

Гэта – магчымасць прадэманстраваць свае таленты і ўпэўненасць у тым, што амаль кожны жыхар раёна выкарыстаў такі цудоўны шанс.

Уражвае тое, што арганізатары захавалі старажытныя традыцыі правядзення кірмашу (гандаль, музыкі, спабор-ніцтвы і г.д.) і арганічна далучылі да іх сучасныя матывы (навукова-практычная канферэнцыя, цырымонія ўшаноў-вання перадавікоў жніва, дзіцячыя пляцоўкі, дыскатэка для моладзі, нават пена-лазарнае шоу…).

Свята не толькі адрадзілася, але і пашыраецца з кожным годам, набывае новы маштаб. У дні кірмашу ў Зэльву збіраюцца людзі з розных куточкаў Беларусі: давялося назіраць, як спяшалася моладзь з рукзакамі з чыгуначнай станцыі, гасцявалі на “падворках” сталічныя сем’і з дзецьмі.

Кожны, хто пабываў тут хоць раз, захоча абавязкова прыехаць зноў і сказаць: “Вялікі дзякуй!”.

Вялікі дзякуй, паважаныя арганізатары, за тое, што за-прасілі! За тое, што яшчэ раз упэўнілася ў добразычлівасці, працавітасці, таленце зэльвенцаў! За тое, што надоўга захаваю ў душы дабро і свет, прыўз-няты настрой і аптымізм, якія панавалі на кірмашы!

Вялікі дзякуй!

Алена КЛІМОВІЧ, начальнік упраўлення мастацтва, культурна-асветніцкіх устаноў, народнай творчасці і навучальных устаноў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гро-дзенскага аблвыканкама: 

– Свята “Ганненскі кірмаш” – яскравае сведчанне таго, што зэльвенцы сэрцам любяць свой прыгожы край, шануюць традыцыі сваіх продкаў і стараюцца перадаць іх у спадчыну нашчадкам.

Варта адзначыць высокі прафесіяналізм арганізатараў свята: у праграме ўдала спалуча-ліся цікавыя гістарычныя моманты і сучасныя матывы. Гэта надавала мерапрыемству своеасаблівы каларыт. Шмат творчасці, энергіі, добрага густу ўкладзена ў афармленне кожнай кірмашовай пляцоўкі. Уразілі непадобныя адзін на другі падворкі, гасціннасць іх гаспадароў. Часткай мясцовых традыцый сталі конкурсы на лепшы балкон, стылізаваны касцюм у стылі XVIII стагоддзя, на лепшую конную павозку… 

Свята атрымалася даволі масавым. Гэта гаворыць аб шырокай, загадзя прадуманай рэкламнай кампаніі. Аб даце, месцы правядзення, праграме кірмашу можна было даведацца з разнастайных сродкаў масавай інфармацыі.

Безумоўна, свята “Ганненскі кірмаш” – гэта вынік калектыўнай творчай працы мясцовай улады і кожнага зэльвенца. Менавіта дзякуючы сумесным намаганням фестываль становіцца турыстычным брэндам Зэльвеншчыны. Шчыра жадаю плёну ў развіцці вельмі карыснай справы!

Марыя СЦЕПАНЮК, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці:

– У першую чаргу, хочацца падзякаваць кіраўніцтву раёна за запрашэнне на свята. Атрымала вялікае задавальненне ад убачанага і пачутага, па-сапраўднаму адпачыла душой, далучылася да народных вытокаў. 

Цікавы сцэнарый свята, добра прадумана канцэртная праграма. Шмат было забаў для дзяцей, конкурсаў для дарослых.

Шырокім і разнастайным быў асартымент прамысловых і харчовых тавараў. Даволі арыгінальна абсталяваны гандлёвыя аб’екты, а вялікая колькасць пасадачных месц стварала магчымасць людзям культурна адпачываць.

Варты ўвагі ўдзел у кірмашы рамеснікаў, прадпрымальнікаў, сельгасарганізацый, аграся-дзіб, а таксама правядзенне ў рамках мерапрыемства кірмашу вакансій. Арыгінальна дэманстравалі свае паслугі амаль усе мясцовыя арганізацыі. 

Асаблівае ўражанне  зрабіў адказны падыход да падрыхтоўкі і правядзення свята зэльвенцаў і высокая ацэнка іх работы кіраўніцтвам раёна. Такому творчаму супрацоўніцтву можна толькі шчыра пазайздросціць. Няхай і далей зэльвенскі край славіцца добрымі людзьмі і цікавымі падзеямі!

Алег Сівагракаў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, эксперт міжнародных праектаў і праграм (г. Мінск):

– Кожны раз, калі едзеш на Ганненскі кірмаш у Зэльву, не ведаеш, чым прыемна здзівяць арганізатары, якія цікавыя сюрпрызы ўбачыш, якія “изюминки” будуць на кірмашы. І ў гэтым годзе чаканні не падманулі. Было арганізавана аж 13 тэматычных пляцовак! На іх актыўна гандлявалі, спявалі і танчылі, праводзілі конкурсы, працавалі рамеснікі… Сапраўднае свята і для мясцовых жыхароў, і для гасцей. 

Ганненскі кірмаш, на мой погляд, уваходзіць у першую пяцёрку падобных падзей на Беларусі. Прычым, трэба ўлічваць, што праводзіцца ён у невялікім мястэчку, а не ў ста-ліцы ці абласным цэнтры. Тут трэба падзякаваць зэльвенскім уладам! Яны звярнулі ўвагу на патэнцыял кірмашу і прыкладаюць намаганні да яго развіцця. Для мяне відавочная арыентацыя фэста на прынцыпы ўстойлівага развіцця, калі арганізатары рупяцца і пра добрае свята, і пра магчымасць дадатковых заробкаў, і пра тое, каб не было шкоды прыродзе. Тут знахо-дзяць забаву для сябе і малыя, і старыя. Тут працягваюцца традыцыі і рэкламуюцца інавацыі. Гэта і ёсць шлях да ўстойлівага развіцця.

Важна, што арганізатары Ганненскага кірмашу пачалі падрыхтоўку да яго больш за паўгода таму. Яны раіліся з мясцовымі жыхарамі і экспертамі (да мяне, напрыклад, тэлефанаваў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка), збіралі ідэі… Вось вам – цывілізаваны стратэгічны падыход. І ў выніку – поспех! Я лічу, што тыя раёны і вёскі, якія хочуць зрабіць нешта падобнае ў сябе, павінны прыязджаць у Зэльву, як у, так мовіць, “кірмашовую школу”. 

Напярэдадні кірмашу ў Зэльве адбыўся навукова-практычны семінар “Кірмаш: мінулае, сучаснае і будучае”, на якім два дактары навук і пяць кандыдатаў з Гродна і Мінска, краязнаўцы, работнікі райвыканкама, бібліятэкі, школ абмяркоўвалі гісторыю і перспектывы Ганненскага кірмашу, а разам з ім – усяго новага кірмашовага руху на Беларусі. Я выказаў думку аб тым, што прыспела пара зрабіць беларускія фэсты і кірмашы сваеасаблівымі “свабоднымі эканамічнымі зонамі” (такая практыка існуе ў некаторых краінах), вызваліць ад падаткаў на час кірмашу вытворцаў, рамеснікаў і гандляроў. 

Удзельнікі семінара аднагалосна падтрымалі ідэю аб правядзенні ў Зэльве канферэнцыі па праблемах развіцця “падзея-турызму”. Нам хацелася б, каб удзел у такой канферэнцыі прынялі не толькі навукоўцы, але і прафесіяналы рознага кшталту – журналісты і пісьменнікі, прад-прымальнікі і мастакі, эканамісты і юрысты, біёлагі і гісторыкі. Такі міжгаліновы падыход дае найлепшы вынік.

Не з пустымі рукамі мы ад’язджаем з кірмашу: у торбе і смачны пірог, і якасны керамічны гляк, і цікавая кніжка з беларускімі вершамі… І, канешне, шмат уражанняў і пачуццяў… Бывай, кірмаш-2013! Да сустрэчы, Ганненскі кірмаш-2014!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.