Академик с Воронич

Академик с Воронич

У мiнулым годзе ў серыi “Бiблiяграфiя вучоных Беларусi” выйшла кнiга “Уладзiмiр Уладзi-мiравiч Клубовiч. 80 год з дня нараджэння”. Прыехаўшы летам у родныя мясцiны, акадэмiк падарыў названую кнiгу стрыечнаму брату Валянціну , якi жыве ў Зэльве. Нам вельмi прыемна, што Валянцiн Мiхайлавiч вырашыў пазнаёмiць з выданнем калектыў рэдакцыi. Было б недаравальна не падзялiцца з чытачамi “Працы” гэтай прыемнай падзеяй. Рэкламу кнiгi рабiць пазнавата, а вось выкарыстаць яе матэрыял для стварэння партрэта нашага знакамiтага земляка паспрабуем.

Дзяцiнства i юнацтва Уладзiмiра Клубовiча

Нарадзiўся i рос Валодзя Клубовiч у звычайнай сялянскай сям’i. Акрамя яго ў бацькоў было яшчэ трое: два хлопчыкi i дзяўчынка. Як кажа сам Уладзiмiр Уладзiмiравiч, для сённяшняга часу гэта шматдзетная сям’я. Да пачатку Вялiкай Айчыннай вайны закончыў два класы Варонiцкай пачатковай школы. Першы дзень вайны застаўся ў памяцi хлопчыка на ўсё жыццё. У той нядзельны дзень Вало-дзя з бацькамi быў у Зэльве на рынку. Калi яны вярталiся дадому, трапiлi пад бамбёжку нямецкiх самалётаў, што метадычна бамбiлi аэрадром пад Горна. Можна ўявiць страх i адчай бацькоў i 8-гадовага малога…

Праз два днi такога “знаёмства” з ворагам убачылi немцаў твар у твар: яны ўвайшлi ў Варонiчы.

I другi выпадак таго ж 1941-га згадваецца з не меншым, калi не большым узрушэннем. У той дзень хлопчык выбраўся ў лес за арэхамi. А трое сяброў-пастушкоў настойлiва клiкалi агледзець савецкi танк, што зманваў малечу за чыгуначным пераездам. Валодзя па-абяцаў прыйсцi крыху пазней, ужо з пачастункам для сяброў. Пастушкi залезлi ў танк, знайшлi там нерасстраляны снарад i… Двое стрыечных братоў i су-седскi хлопчык сталi першымi ахвярамi невялiкiх Варонiч. А Валодзю Бог аберагаў для iншай долi.

Закончыўшы Варонiцкую пачатковую школу, пайшоў у Зэльвенскую сярэднюю. Вучыўся вельмi добра, меў вялiкiя схiльнасцi да дакладных навук. З удзячнасцю ўспамiнае на-стаўнiкаў, якiя падтрымлiвалi яго цягу да ведаў, выкарыстоўвалi ўсе тагачасныя магчымасцi для найлепшага засвойвання школьнай праграмы. Адразу ж пасля дзесяцiгодкi юнак паступае ў БДУ iмя Ленiна на фiзiка-матэматычны факультэт. Усе гады вучобы з’яўляецца прыкладам для аднакурснiкаў. Унiверсiтэт заканчвае з сярэднiм балам 4,8!

Год пасля ўнiверсiтэта працаваў настаўнiкам фiзiкi ў Юрацiшкаўскай школе. Разумее: гэта не яго. I пасля водпуску едзе ў Мiнск да вялiкага аўтарытэта ў фiзiцы Васiлiя Пятровiча Се-вярдэнкi i даверлiва дзелiцца з iм сваёй марай: працягваць вучобу далей, звязаць свой лёс з навукай. Акадэмiк залiчвае нядаўняга студэнта ў штат супрацоўнiкаў фiзiка-тэхнiчнага iнсты-тута АН БССР. Яшчэ праз год юнак паступае ў аспiрантуру, якую паспяхова заканчвае ў 1961 годзе.

Першыя гады навуковай працы

Як толькi Уладзiмiр Уладзiмiравiч стаў аспiрантам, яго навуковы кiраўнiк В.П.Севярдэнка адправiў некалькi пачынаючых вучоных у азнаямляльную паездку па прамысловых заводах СССР. Аспiранты знаёмiлiся з работай iнжы-нерных службаў Маскоўскага i Магнi-тагорскага металургiчных, Чалябінскага трактарнага заводаў i свярдлоўскага “Уралмаша”. Яны перакана-лiся: iх будучыя напрацоўкi i адкрыццi вельмi патрэбны практыкам. Яны будуць запатрабаваны! Усведамленне гэтага акрыляла: хацелася як найхутчэй прыступiць да вучобы i эксперыментальнай работы. Кожны выбраў сваю тэму. Клубовiч яшчэ падчас вучобы ва ўнiверсiтэце зацiкавiўся новым накi-рункам у навуцы, над якiм працаваў яго любiмы настаўнiк: уздзеянне ўльтрагуку на розныя фiзiчныя з’явы i працэсы. Севярдэнка падтрымаў яго намер. I пачалася карпатлiвая работа. Ведаючы патрэбы вытворчасцi, Ула-дзiмiр Уладзiмiравiч кожны свой эксперымент рыхтаваў, жадаючы атрымаць канкрэтны вынiк. Не прывыкшы перакладваць на чужыя плечы свае праблемы, Клубовiч з першых крокаў у навуцы пачаў вырашаць кожнае пытанне ад пачатку i да канца. У лабараторыю iнстытута была закуплена ўльтрагукавая ўстаноўка з Ленiнград-скага завода – “кармiцелька аспiран-таў”, як жартавалi яны самi. Маладыя i энергiчныя хлопцы, эксперыментуючы, адначасова выконвалi i заказы прамыслоўцаў. Напрыклад, Магнiтагор-скаму метызнаму заводу патрэбен быў высокатрывалы кампазiцыйны дрот дыяметрам 140 мікрон i даўжынёй 5 км. Выкарыстаўшы ўльтрагук для iнтэн-сiфiкацыi працэсаў пластычнай дэфар-мацыi металаў, маладыя вучоныя стварылі тонкi i нержавеючы дрот са сталi i чыстай медзi. Для патрэб мiкраэлект-ронiкi змаглi стварыць прыпоi ў выгля-дзе танюсенькага дроту дыяметрам 120–150 мiкрон. У многiх даследаваннях беларускiя вучоныя былi пiя-нерамi. Нездарма англiчане зацiка-вiлiся адной з работ маладых i змясцiлi яе (без ведама распрацоўшчыкаў) у мiжнародным часопiсе “Акустыка”.

Ад загадчыка лабараторыi да дырэктара iнстытута

Кандыдацкую дысертацыю па тэме “Уплыў ультрагуку на працэс пластычнай дэфармацыi” Уладзiмiр Уладзiмi-равiч абаранiў у 1963 годзе, але працаваць над ёй не пераставаў нiколi. I тады, калi быў малодшым навуковым супрацоўнiкам i старэйшым, i загадчыкам лабараторыi фiзiка-тэхнiчнага iн-стытута. Толькi ўвесь час ускладняў эксперыменты. Ён не даваў, як урач, клятву Гiпакрата, але назаўсёды застаўся верным сваёй унутранай юнацкай клятве служыць навуцы, быць сувязным памiж ёю i вытворчасцю. Пералiк адных аўтарскiх пасведчанняў заняў бы некалькi газетных старонак. Кожны раз, даследуючы ўсё новыя i новыя магчымасцi ўльтрагукавой апрацоўкi металаў, вучоны сутыкаўся з адсутнасцю таго цi iншага абсталявання. Гэта не палохала і не спыняла працу. Наадварот, штурхала на стварэнне абсталявання для рэзання, нарыхтовак для атрымання трохпластавага дроту, аправы для ўмацавання алмазных волак, абсталявання для апрацоўкi крывалiнейнай паверхнi i шэрагу iншых (больш за 180 аўтарскiх пасведчанняў).

Пра яго незвычайную навуковую i жыццёвую энергiю ходзяць легенды. Там, дзе Клубовiч, застою няма. Там пануе творчая атмасфера. Нездарма кiраўнiцтва Акадэмii навук БССР, ад-крываючы ў Вiцебску фiлiял iнстытута цвёрдых цел i паўправаднiкоў, настойвала на дырэктарстве Клубовiча. I ў 1975 годзе Уладзiмiр Уладзiмiравiч пераязджае з сям’ёй у Вiцебск. Амаль 20 гадоў узначальваў ён спачатку фi-лiял, а потым самастойны iнстытут у паўночнай сталiцы Беларусi, аддаўшы вiцябчанам увесь пыл сваёй неўгамоннай натуры. Пачынаў усё з нуля. Памяшканне для iнстытута трэба было будаваць, а пакуль размяшчаліся ў прыстасаваным будынку iнжынерна-пе-дагагiчнага тэхнiкума. Праз дзесяць гадоў работы ў Вiцебску ў Клубовiча навуковую работу ў новым 5-павярховым будынку вялi 245 супрацоўнiкаў (а пачыналася ўсё з 10-i). Яшчэ будучы фiлiялам, iнстытут стаў галоўным у СССР выканаўцам заказаў на прымяненне ўльтрагуку пры апрацоўцы металаў i сплаваў цiскам. Асноўныя заказчыкi – абароншчыкi краiны. Дзецiшча Клубовiча i сёння прымае самы актыўны ўдзел у выкананнi заданняў, што ўваходзяць у розныя дзяржаўныя праграмы.

Клубовiч i “младое племя”

Як калiсьцi над iм апекаваўся В.П.Севярдэнка, так i У.У.Клубовiч усё сваё жыццё дапамагае маладым стаць на крыло. Ён падрыхтаваў больш чым 40 вучоных! I кожны з iх вынес з работы i зносiн з акадэмiкам добрыя ўспа-мiны. Вось што пiша ў кнiзе пра свайго калегу В.А.Тамiла: “Тэмпераментны, энергiчны, жыццярадасны, Уладзiмiр Уладзiмiравiч заражаў сваiм апты-мiзмам i пазiтыўным настроем усiх, хто яго акружаў. Генератар iдэй i проста добры, мудры чалавек, якi можа вы-слухаць, падтрымаць, падказаць у любой сiтуацыi… Дзiўным спосабам гэты далёка не юначага ўзросту чалавек умее без анiякага цiску, толькi яму аднаму вядомымi метадамi, “зажигать” людзей самага рознага ўзросту, пра-фесiй i светапогляду”. А другi навуковец А.Алiфанаў пiша: “Нягледзячы на свае значныя поспехi i заслугi Уладзi-мiр Уладзiмiравiч быў i застаўся вельмi сцiплым чалавекам, якi не церпiць мноства пахвал i не пазбаўлены сама-iронii… Калі сябры ці знаёмыя выказвалі захапленне яго дасягненнямi, проста адмахваўся i гаварыў: “Ды кiньце вы казаць пра гэта! Я ўпэўнены, што ў мае гады вы дасягнеце значна большага!”.

Уладзiмiр Уладзiмiравiч так арга-нiзуе работу, што супрацоўнiк можа разлiчваць на зручны для яго графiк работы, на свабоду ў прыняццi рашэнняў па пытаннях, у якiх той найбольш кампетэнтны, на свабоду выказванняў i крытычных заўваг калегам, не зважаючы на рангi i званнi. Для кожнага пачынаючага вучонага ён умее знайсцi словы, што ўзвышаюць чалавека, дазваляюць адчуць значнасць вынiкаў яго работы. Вучыць Клубовiч маладых стойка пераносiць усе нягоды. Не мi-рыцца з несправядлiвасцю, а менавiта фiласофскi адносiцца да ўсiх нечаканасцей у рабоце.

Жыццёваяi навуковыя вехi

Пералiк навуковых дасягненняў акадэмiка Клубовiча акрамя здзiўлен-ня i пакланення нiчога не дасць нам, звычайным людзям. Тым больш, што навуковых работ у яго звыш 500! Вынiкi яго распрацовак i разлiкаў знаходзяць шырокае прымяненне ў машынабу-даваннi, радыёэлектронiцы, бiятэхна-логii, медыцыне… У 1984 годзе вучоны стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэмii БССР, якую аддаў, дарэчы, жонцы памерлага свайго настаўнiка В.П.Севяр-дэнкi. Яшчэ раней, у 1979-м, быў узнагароджаны ордэнам “Знак пашаны”. У сорак гадоў стаў доктарам тэхнiчных навук, у 44 – членам-карэспандэнтам АН БССР, а ў 63 – акадэмiкам НАНБ.

Заслугi Клубовiча ацэнены i супольнасцю вучоных свету: ён член Амерыканскага iнстытута “Ультрагук у медыцыне”, Еўрапейскага таварыства фiзiкi, Еўрапейскага сона-хiмiчнага таварыства… Шэраг айчынных i мiжна-родных выданняў выбралi яго ў рэдакцыйную калегiю.

У сямейным жыццi Уладзiмiр Ула-дзiмiравiч – муж, бацька i дзядуля. Як прызнаецца акадэмiк, вельмi разлiч-ваў, што сын працягне яго справу. Усе задаткi для гэтага ў Андрэя ёсць. Але, як часта здараецца ў жыццi, не склалася так, як марылася. Магчыма, унук зацiкавiцца: часу для гэтага ў цёзкi дзеда больш, чым у сына.

Чаго не прачытаеш у кнiзе

Пазнаёмiўшыся з матэрыяламi кнiгi, вельмi захацелася сустрэцца з яе ўла-дальнiкам – стрыечным братам Валян-цiнам Мiхайлавiчам Клубовічам. На тры гады малодшы за акадэмiка, ён добра памятае i дзiцячыя, i юнацкiя, i сталыя гады знакамiтага родзiча. Яны i ў Зэльвенскую школу хадзiлi разам. Ка-лi назначалi кантрольную па нейкiм адным прадмеце, трэба было выходзiць з дому ў 7 гадзiн ранiцы. “Вясной  то нi-чога, а зiмой цяжкавата даводзiлася, – успамiнае Валянцiн Мiхайлавiч. – Звечара рыхтавалi факелы, каб не збiцца з дарогi. Зiмы былi марозныя i снежныя. Валодзя яшчэ хадзiў у старую школу, што стаяла за будынкам сённяшняга райвыканкама. А я ўжо ў новую пайшоў – цяперашнюю гiмназiю. Брат быў таленавiты ва ўсiм. Настаўнiкi называлi яго “оратором”-прамоўцам, бо дапамагаў iм у наладжваннi школьных вечароў, часта быў вядучым”.

Валянцiн Мiхайлавiч з гонарам гаворыць пра сваю вёску, з якой вый-шла шмат вядомых у рэспублiцы лю-дзей. Старэйшы брат акадэмiка Кан-станцiн Уладзiмiравiч быў выкладчыкам у Гродзенскiм сельскагаспадарчым, а потым – Брэсцкiм iнжынерна-будаўнiчым iнстытуце. Малодшы Яўге-нiй Уладзiмiравiч працаваў галоўным механiкам у адным з трэстаў Мiнска. Іх дэвiзам з ранняга дзiцiнства было – вучыцца! Малады выкладчык фiзiкi Юрацiшкаўскай школы таму i не застаўся ў школе, што меў неадольную цягу да ведаў. “Заўважыўшы яго вя-лiкiя арганiзатарскiя здольнасцi, хацелi прызначыць Валодзю завучам, – ус-памiнае Валянцiн Мiхайлавiч. – А гэта значыла назаўсёды аддаць сябе ад-мiнiстрацыйнай рабоце. Вось ён i ўцёк да Севярдэнкi (смяецца – аўт.)”.

Валянцiн Мiхайлавiч меў магчымасць сустракацца з братам у Мiнску, бо пасля службы ў армii паступiў у палiтэхнiчны iнстытут. Назiраў за работай вучоных у лабараторыi, на свае вочы бачыў дзiвосныя пераўтварэннi з рэчывамi, калi аспiранты падключалi ўльтрагук. Старэйшы цiкавiўся заўсёды, цi мае студэнт грошы, часта “падкiдваў” яму то пяцёрку, то дзясятку.

Праз гады, прыязджаючы ў родныя мясцiны, акадэмiк нiколi не мiнае хаты блiзкага яму чалавека. “Усе дзiвяцца, – кажа Валянцiн Мiхайлавiч, – якi просты ён у зносiнах з людзьмi. Дэмакратычны, шчыры, адкрыты – ён адразу выклiкае прыхiльнасць да сябе”.

У час сустрэч з братам ёсць пра што пагаварыць. Дыялог памiж iмi iдзе на роўных, бо Валянцiн Мiхайлавiч таксама нiколi не пераставаў вучыцца. Працаваў да пенсii ў мiнiстэрствах: спачатку ў мелiярацыйным, а потым – палiўнай i газавай прамысловасцi. А яшчэ Валянцiн Мiхайлавiч – вялiкi арыгiнал. Майстар веласпорту, ён у час работы ў Мiнску вясной i летам не карыстаўся цягнiкамi цi аўтобусамi, а прыязджаў у Варонiчы са сталiцы на веласiпедзе!

Рыхтуючы гэты матэрыял, даведалі-ся, што добра ведае акадэміка Клубові-ча наш зямляк прафесар П.У.Сцяцко.

Павел Уладзiмiравiч расказаў, што добра знаёмы з сям’ёй акадэмiка. Не-калькi разоў гасцяваў у яго бацькоў у Варонiчах. Сустракаўся з Уладзiмiрам рэдка, але гэта былі сустрэчы незабыўныя і надзвычай цёплыя. “Я вельмi высокай думкi аб iм як аб чалавеку i як аб вучоным”, – падкрэслiў прафесар.

Вiншуючы з юбiлеем Клубовiча, яго сябры па БНТУ пiсалi:

     Не ўкласцi ў верш

                                   увесь ягоны век,

     Вышынь не апiсаць усiх,

    Якiм прыйшлося пакарыцца. 

    Адно бясспрэчна –

                       ён выдатны чалавек.

   Такiм патрэбна беларусам

                                          ганарыцца.

 

А як жа не ганарыцца такiм чалавекам нам, яго землякам?!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.