«Адслужу як трэба і вярнуся…»

Хутка 29 навабранцаў Зэльвеншчыны папоўняць воінскія часці Узброеных Сіл Беларусі. У гэтым годзе зімовы прызыў заменены на восеньскі, што дазволіць юнакам лягчэй прайсці адаптацыйны перыяд. А вось тэрмін службы застаецца ранейшым.

 

«Адслужу як трэба і вярнуся…»

 

9 лістапада ў раённым Доме культуры ва ўрачыстай абстаноўцы прайшоў Дзень прызыўніка. Пад апладысменты сабраўшыхся ў зале юнакі падняліся на сцэну для атрымання павесткі аб прызыве ў армію. Традыцыйна з прывітальным словам да іх звярнуўся ваенны камісар раёна, падпалкоўнік Генадзій Чыгрын. Генадзій Пятровіч з’акцэнтаваў увагу на тым, што служба ў арміі – гэта вельмі адказная, але пры тым, ганаровая справа, якую выпадае несці маладым людзям. Наперадзе юнакоў чакае нялёгкая ваенная падрыхтоўка, прайшоўшы праз якую яны загартоўваюць свой характар і становяцца сапраўднымі мужчынамі. Ваенны камісар выказаў надзею, што юнакі, якія будуць годна несці воінскую службу, не пасаромеюць сваіх землякоў.
Права ўручыць павесткі было прадастаўлена ваеннаму камісару Генадзію Чыгрыну, былому воіну-інтэрнацыяналісту Мікалаю Сяляўку, начальніку аддзела па справах моладзі райвыканкама Марыне Сіцько.
З добрымі словамі пажаданняў да прызыўнікоў звярнуліся прадстаўнікі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна і ўручылі сваім былым работнікам памятныя сувеніры.
Ад імя ўсіх маці прызыўнікоў выступіла Ніна Самойлава. Па-мацярынску цёпла і сардэчна яна дала наказ свайму сыну Віталію, а таксама ўсім юнакам-прызыўнікам добра служыць, апраўдаць давер бацькоў і радзімы, не забываць родных і блізкіх, сяброў, гады службы зрабіць карыснымі для павышэння не толькі фізічных здольнасцей, але і маральнага светаўспрымання і вярнуцца дамоў мужнымі, моцнымі і здаровымі. У адказ на гэтыя словы прызыўнік Дзмітрый Нікалаеў ад імя ўсіх навабранцаў паабяцаў служыць годна.
Для будучых воінаў са сцэны гучалі песні аб службе, бацькоўскім доме, каханні ў выкананні артыстаў раённага Дома культуры.
Наперадзе навабранцаў чакае адпраўка ў воінскія часці. Свой абавязак перад радзімай нашы юнакі будуць выконваць у воінскіх часцях Брэста, Смаргоні, Слоніма, Фаніпаля, Гродна.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.