«Адкапалі» гісторыю

801 З 12 па 20 чэрвеня на базе СШ №2 г.п.Зэльва працаваў гісторыка-археалагічны лагер. Палатачны гарадок, у якім жылі школьнікі, размясціўся ў лясным масіве побач з лагерам “Блакітная хваля”. Распарадак дня прадугледжваў не толькі адпачынак, але, у першую чаргу, пошукавую дзейнасць. Юныя краязнаўцы пад кіраўніцтвам аспірантаў інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Аляксандра Максімовіча і Станіслава Юрэцкага вялі раскопкі паблізу вёсак Навасёлкі і Барукі Галынкаўскага сельсавета. Менавіта тут яшчэ ў 80-х гадах археолагамі былі знойдзены артэфакты, якія пацвярджалі, што ў свой час у гэтай мясцовасці размяшчаліся першабытныя стаянкі, пазней – сярэдневяковыя паселішчы, курганы і каменныя магілы. Навукоўцам і школьнікам пашанцавала і на гэты раз. У час раскопак яны знайшлі рэшткі керамічных і шкляных вырабаў, раменную спражку. На думку аспірантаў, пералічаныя прадметы датуюцца прыкладна XV–XVIII стст. Знойдзеныя рэчы будуць да-следаваны спецыялістамі Акадэміі Навук. Пасля чаго іх перададуць у якасці экспанатаў у адзін са школьных музеяў Зэльвеншчыны. – Людзі і падзеі далёкага мінулага, аб якіх мы не маем дакладных пісьмовых звестак, не зніклі бясследна, – адзначаюць Аляксандр і Станіслаў. – Толькі сляды гэтыя неабходна знайсці. Юныя зэльвенскія археолагі ўпэўнены, што яны абавязкова працягнуць даследаваць гісторыю свайго роднага краю. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.