Ад вызвалення да светлай будучыні

920
Кожны год 12 ліпеня да брацкай магілы, дзе пахаваны воіны-вызваліцелі, прыходзяць удзячныя на-шчадкі: прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх
аб’яднанняў, моладзь.
Святочнае мерапрыемства пачалося з музычна-тэатралізаванай кампазіцыі, прысвечанай подзвігу воінаў-вызваліцеляў.
Затым старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Мірончык павін-шаваў прысутных са святам, асабліва шчырыя словы адрасаваўшы ветэранам. Іх было няшмат – удзельнікаў былых баёў. Прысутнасць гэтых мужных людзей выклікала асаблівае пачуццё ўдзячнасці і гонару за сённяшні светлы дзень нашай мірнай радзімы.
919
У сваёй прывітальнай прамове Віктар Уладзіміравіч адзначыў, што праз дзесяцігоддзі яшчэ больш велічна прадстае перад намі нязгасны подзвіг народа, які адстаяў свабоду і незалежнасць не толькі нашай Радзімы, але і ўсяго свету. Старшыня раённага Савета дэпутатаў успомніў той гістарычны дзень, калі была вызвалена Зэльва. Нагадаў пра мужнасць і адвагу савецкіх салдат і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў, якія ваявалі на тэрыторыі Зэльвен-шчыны, расказаў аб тым, як зараз ушаноўваецца памяць загінуўшых воінаў і партызан. Пацвярджэннем яго словам стала ўскладанне кветак і вянкоў да брацкай магілы.
Трэба адзначыць, што святочныя мерапрыемствы сёлета распачаліся ў раёне задоўга да 3 ліпеня. Яны паказалі, наколькі моцная ў нас сувязь часоў і пакаленняў. У раёне не застаўся без увагі ніводны ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Франтавікі, падпольшчыкі, партызаны, блакаднікі, работнікі тылу – усе гэтыя героі адчулі, што пра іх памятае дзяржава, улада на месцах, памятае пакаленне, дзеля шчасця якога яны змагаліся з ненавісным ворагам.
918
Мітынг прадоўжыла ўзнагаро-джванне кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю з Дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод узнагароджаных – дырэктар прадпрыемства меліярацыйных сістэм Канстанцін Бердніковіч, старшыні СВК “Караліно” і “Галынка” Алег Бурдук і Дзяніс Тамкевіч, в. а. дырэктара “Зэльвенскае МПМК-148” Аляксандр Іскра.
917
За добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна шэраг прадстаўнікоў працоўных калектываў былі адзначаны падзячнымі пісьмамі старшынь райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, а таксама ганаровай граматай грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Асаблівым элементам у святочным сцэнарыі гэтага летняга дня сталі паказальныя выступленні байцоў разведвальнага батальёна 11-й асобнай гвардзей-скай механізаванай брыгады г.Слоніма. Гледзячы на мужных і вынослівых юнакоў у вайсковай форме, зэльвенцы разумелі, што іх мірнае жыццё пад надзейнай абаронай.
Святочныя мерапрыемствы працягваліся на летняй эстрадзе. Павіншаваць мясцовых жыхароў са знамянальнай падзеяй прыехаў эстрадна-духавы аркестр абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пад кіраўніцтвам Вячаслава Матука. Гэты музычны калектыў добра вядомы не толькі ў Беларусі, але і за межамі краіны. У выкананні салістаў аркестра Паўла Богды і Вікторыі Суворавай прагучалі песні ваеннай
тэматыкі, а таксама сучасныя кампазіцыі.
916
Вечарам жыхароў пасёлка таксама чакала насычаная культурна-забаўляльная праграма. На летняй эстрадзе адбыўся канцэрт з удзелам артыстаў са Свіслацкага раёна. Добрым настроем з зэльвенцамі дзяліліся салісты і творчыя калектывы Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў.
У завяршэнне канцэрта перад прысутнымі выступіла агітбрыгада інфармацыйна-пошукавага цэнтра «Айчына» з горада Казані.
Прырода ў гэты дзень, слязамі даж-джу аддаўшы даніну памяці загінуўшым, была сугучнай настрою зэльвенцаў.
915

914

913

912

911

910

909
Віктар МАКОЎСКІ.

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.