Абітурыенты змогуць прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне праз інтэрнэт

З 1 лютага абітурыенты змогуць прайсці дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне праз інтэрнэт, не выходзячы з дому ці з навучальнай установы! Здача тэста ў дыстанцыйнай форме будзе бясплатная.

На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў будзе створаны раздзел «Дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне», у якім размесцяць па адным варыянце тэстаў па 15 вучэбных прадметах.

Для набліжэння да рэальных умоў здачы ЦТ на сайце РІКВ падчас выканання тэста можна будзе кіравацца часам, які адводзіцца на пэўны прадмет. Тыя, хто захочуць проста адпрацаваць тэхналогію экзамену, змогуць не абмяжоўваць сябе часавымі рамкамі. Акрамя гэтага, электронны бланк адказу можна будзе раздрукаваць, запоўніць, а пасля занесці ўсе пазіцыі з папяровага носьбіту ў электронную версію.

Вынікі тэстаў абітурыенты атрымаюць адразу пасля іх выканання, не пакідаючы сайта РІКВ. У дадатак яны атрымаюць матэрыялы тэматычнага кансультавання, якія ўключаюць само заданне, яго рашэнне і (або) каментарый да яго, правільны адказ і спасылку на падручнік ці вучэбны дапаможнік з указаннем параграфа, у якім выкладзены гэты вучэбны матэрыял. Для набыцця навыкаў запаўнення бланка і недапушчэння тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на ЦТ у раздзеле «Дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне» таксама будуць прыведзены ўзоры бланка адказаў і відэаролік з падрабязнай інструкцыяй па яго запаўненні.

Хоць на дыстанцыйнае тэсціраванне і выносіцца толькі адзін варыянт тэста, але трэніравацца на ім можна будзе столькі разоў, колькі абітурыенту патрэбна (з лютага да канца мая). Да таго ж бясплатна прайсці дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне дазваляецца па ўсіх 15 дысцыплінах ЦТ.

Цяпер у краіне праходзіць другі этап платнага бланачнага рэпетыцыйнага тэсціравання, а ў сакавіку стартуе трэці. Такім чынам, да старту прыёмнай кампаніі ў абітурыентаў ёсць магчымасць «адрэпеціраваць» будучы экзамен яшчэ некалькі разоў.

“Звязда”

2 Thoughts to “Абітурыенты змогуць прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне праз інтэрнэт”

  1. gala123

    Отличная возможность дополнительно, не выходя из дома, проверить свои знания.

  2. Жека

    Класс! Обычная домашняя обстановка и никакой нервотрепки.

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.