Запальваў “Зоры над Зальвянкай”. Пётр Марціноўскі пакінуў незабыўны след на зэльвенскай зямлі

Імя П.М.Марціноўскага вельмі дарагое для зэльвенцаў, асабліва для членаў літаратурнага аб’яднання “Зоры над Зальвянкай”, якім шмат гадоў кіраваў Пётр Мікалаевіч. Яго смерць у лютым 2006 года адгукнулася ў іх сэрцах нясцерпным болем. У бягучым годзе мяркуецца выданне кнігі ўспамінаў пра Марціноўскага. Знаёмім чытачоў “раёнкі” з некаторымі матэрыяламі, што ўвойдуць у кнігу.

Ад завочнай сустрэчы да асабістай

Пра Пятра Мікалаевіча Марціноўскага я пачула шмат цёплых слоў яшчэ да асабістага знаёмства з ім. Працавала тады метадыстам Зэльвенскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Наша бібліятэка размяшчалася ў будынку раённага Дома культуры, таму ўсе сустрэчы з педагогамі раёна, што, як правіла, ла- дзіліся там, не праходзілі без нашай увагі. Не раз чулі мы ўзнёслыя словы пра дзярэчынскага педагога і ад яго калег, і ад вучняў, і, вядома, ад супрацоўнікаў РАНА.

Сустракаліся мы і як кнігалюбы ў тым жа Доме культуры, калі ў Зэльву па запрашэнні Марціноўскага прыязджалі пісьменнікі з Гродна, Мінска ды іншых гарадоў рэспублікі.

З вялікай увагай знаёмілася я з падборкай вершаў на літаратурных старонках раённай газеты “Праца”. Пётр Мікалаевіч як кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Зоры над Зальвянкай” быў рады з’яўленню кожнага новага імя, у невялікіх замалёўках і аглядах даваў трапныя парады, цярпліва рэдагаваў вершы пачынаючых. Не абыходзіў увагай і тых, хто пачынаў свой шлях у літаратуру з “Зораў”, а потым стаў вядомым у рэспубліцы творцам. Колькі радасці выклікалі ў яго новыя зборнікі Юркі Голуба, Уладзіміра Мазго, Уладзіміра Ягоўдзіка!

П.Марціноўскі (з правага боку) у час адной з сустрэч у СШ №2.

Асабістае маё знаёмства з Пятром Мікалаевічам адбылося вясной 1997 года. Я ўжо даўно працавала ў бібліятэцы СШ №2, дзе калісьці вучыўся Уладзімір Мазго. На Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі я запрасіла Уладзіміра Мінавіча ды Пятра Мікалаевіча. З тых пор ніводная сустрэча ў нашай школе як з Мазго, так і з іншымі пісьменнікамі-землякамі не абыходзілася без удзелу Марціноўскага. А потым сустрэчы ў школе перараслі ў Сакавіны – свята паэзіі і музыкі, на якім збіраліся не толькі нашы землякі-творцы, але і сталічныя пісьменнікі. Кожны раз Пётр Мікалаевіч звяртаўся да дзяцей з просьбай прыносіць у “Працу” новыя творы. Падбадзёрваў і тых, хто “апёкся” на першай публікацыі, не даваў адчуць сябе бездапаможнымі, адшукваў нешта вартаснае і цярпліва працаваў з кожным, хто згаджаўся на яго патрабаванні.

Калі зэльвенец-літаратар станавіўся вядомым у рэспубліцы, Пётр Мікалаевіч радаваўся, як дзіця. Пасля яго аповедаў хацелася чытаць усё, што выходзіла з-пад пяра Уладзіміра Ягоўдзіка, Івана Сяргейчыка, Ірыны Войткі, Юркі Голуба і многіх іншых.

Пасля адной з сустрэч з Пятром Мікалаевічам я прысвяціла яму невялікі верш:

Хоць гады пахіляюць няўмольна
Вашу мудрую галаву,
Вы трымайце яе дастойна:
Ёсць багаж перадаць каму.
Над Зальвянкаю ззяюць зоры,
І ў кожнай зарнічцы той
Будзе чуцца і Ваша слова,
Пульсаваць будзе й Ваша кроў.

У апошнія гады жыцця П.Марціноўскага “Зоры” сталі асабліва дарагімі для яго. Ён марыў выдаць кінігу зэльвенцаў-паэтаў, збіраў звесткі пра кожнага, хто друкаваўся на літаратурнай старонцы. На жаль, ён не дажыў да выдання кнігі-мары, якая выйшла ў Слонімскай друкарні ў 2008 годзе да 750-годдзя Зэльвы. Але выдаўцы захавалі прадмову да зборніка, якую падрыхтаваў Марціноўскі яшчэ ў 2004 годзе.

На прэзентацыю кнігі прыехала з Мінска дачка Пятра Марціноўскага Таццяна. Яна расказала шмат цікавага пра бацьку, у тым ліку і пра апошнія месяцы яго жыцця. Адзначыла, як чакаў Пётр Мікалаевіч вестак з Зэльвы. Гэта магу пацвердзіць і я, бо званіла ў Мінск напярэдадні 2006 года, віншавала яго са святамі, не пада- зраючы, што чую яго апошні раз. Ён ні словам не абмовіўся пра свае фізічныя пакуты, распытваў пра літаратурныя навіны ў Зэльве, спадзяваўся, што вясной прыедзе ў Дзярэчын і будзе працягваць працаваць з маладымі творцамі.

Горкай была вестка аб яго смерці. Не верылася, што больш не ўбачымся, не пачуем яго цёплага ласкавага голасу…

Пазней у газеце “Праца” выйшла некалькі паэтычных старонак, прысвечаных незабыўнаму “бацьку” “Зораў”.

Яніна Шматко

Падкупляў шчырасцю і далікатнасцю

Пазнаёмілася з Пятром Мікалаевічам у 1970 годзе ў час падрыхтоўкі да раённага турыстычнага злету. Ён уразіў мяне нейкім незвычайным балансам знешняй і ўнутранай прыгажосці. Глыбіня думкі і мудрасць высновы неяк асаблівым чынам падаваліся з вытанчанай інтэлігентнасцю, далікатнасцю і гумарам. Ён падаўся мне вельмі цікавым суразмоўцам, які ўмеў весці прыемны дыялог, умеў слухаць, рабіў слушныя прапановы.

А ў 1977 годзе ён прысутнічаў на маім адкрытым уроку ў першым класе. Выступіў з аналізам урока, які закончыў словамі: “Шчыра дзякую і схіляю галаву перад педагагічным талентам маладой настаўніцы”. Памятаю толькі, што шчокі мае былі пунцовей маку. А ён дадаў: “Не трэба так хвалявацца. А я цяпер буду рады яшчэ раз завітаць да вас, вельмі ўжо ўразіла мяне супрацоўніцтва настаўніцы з вучнямі”.

Так завязалася наша педагагічнае сяброўства, якое доўжылася праз усе гады яго зямнога жыцця. А калі я вярнулася з рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-92” з дыпломам лаўрэата, то ён адным з першых павіншаваў мяне і сказаў: “У мяне і сумненняў не было. Я гэтую перамогу прадбачыў на тым вашым адкрытым уроку”. Вядома, я была яму вельмі ўдзячна.

А як добра ён ведаў гісторыю роднага Дзярэчына, яго традыцыі, песні… Памятаю, як ён расказваў пра сваіх вучняў. Яго аповед захапляў так, што самой хацелася пазнаёміцца з гэтымі маладымі «залатымі» самародкамі.

З асаблівым цяплом распавядаў пра дачку і сына, жонку Ірыну. Сваю сям’ю лічыў падараванай яму лёсам каштоўнасцю.

Калі Марціноўскі бываў у гасцях у нас дома, нам было аб чым пагутарыць. Час за размовай не ішоў, а бег – такім цікавым чалавекам ён быў.

Успамінаю, як апантана марыў ён аб’яднаць імёны і вершы “заран” у адным зборніку. Гэтая мара Пятра Мікалаевіча збылася, на жаль, без яго.

Даведаўшыся, што і я рыфмую, ён папрасіў пачытаць мае творы, а потым ужо пры сустрэчы сказаў: “Без дазволу аўтара дапусціць да друку не магу. Чакаю дазволу”. А я ўсё сумнявалася ў вартасці сваіх радкоў, не магла паверыць, што яны заслугоўваюць увагі.

І раптам маланкападобная навіна: цяжкая хвароба. Пасля першай аперацыі я яшчэ гутарыла з ім па тэлефоне. Ён быў у даволі аптымістычным настроі. І зноў нагадаў мне: “Трэба друкавацца”.

Сустрэча ў СШ №2. Кампазітар А.Елісеенкаў, паэты У.Мазго і У.Марук, выкладчык лінгвістычнага ўніверсітэта А.Таболіч і П.Марціноўскі.

Такім і застаўся ён у маёй памяці: прыгожым, інтэлігентным, добразычлівым, мудрым настаўнікам, клапатлівым кіраўніком, граматным метадыстам, гаспадарлівым сямейнікам, шчырым і шчодрым, вялікім і слынным чалавекам, сапраўдным грамадзянінам-патрыётам, паэтам-песеннікам, які «запальваў» зоры над Зальвянкай, і проста незвычайным сябрам-дарадцам, памяці аб якім і прысвяціла верш “Сярод тых, хто жыве на зямлі”.

Сяроды тых, хто жыве на зямлі,
Ёсць вялікія, слынныя людзі.
Іх імёны запішуць вякі,
Іх ніколі ніхто не забудзе.
Побач з намі ён крочыў і жыў,
Над Зальвянкай запальваў ён зоры.
Мудрым сябрам, дарадцам нам быў.
Яго вершы – карункаў узоры.
Прывітаць ён умеў, абагрэць.
Лёгка нам успамінаць усім пра гэта.
Усвядоміць жа цяжка, што больш
Няма сябра, няма і паэта.
Немы крык зноўку рвецца з грудзей,
Бо душа не дае таму веры.
Колькі ж тут пабывала людзей –
Ва ўтульнай паэта кватэры?!
Крыж нялёгкі ён мужна пранёс,
У жыцці не паддаўся спакусам.
І апошні ўрок ўсім нам даў:
Годна як паміраць беларусам.
Прыняла яго наша зямля.
Нам пакінуўшы запаведзь-памяць:
Спі спакойна, настаўнік, няхай
Твае вучні зноў зоры запаляць.
Вершы рэхам табе даляцяць,
Пракукуе зязюля з дубровы.
І пачуеш у нябеснай цішы
Беларускае роднае слова.

Алена Кароза

Неизгладимый след от единственной встречи

В жизни не так часто встретишь собеседника, оставляющего в памяти неизгладимый след, а в сознании глубокие раздумья. С Петром Николаевичем Мартиновским я познакомилась случайно на квартире приятельницы Александры Сергеевны Шавлюкевич. С ней и ее мужем Михаилом Ивановичем Иосько мы вместе учились в БГУ: я – на физфаке, они – на историческом. И с тех пор поддерживали дружеские отношения. (Кстати, воспоминания Иоськи про А.А.Голуба мы недавно печатали.)

В тот памятный вечер за чашкой ароматного чая мы долго говорили о жизни, литературе, белорусских поэтах. Пётр Николаевич тогда руководил зельвенским литературным объединением при районной газете «Праца». С воодушевлением и отеческой теплотой рассказывал нам о талантливых поэтах Гродненщины. Рассказывал вдохновленно и увлеченно. Чувствовалось, что он всем сердцем болеет за них, духовно связан с их жизнью и творчеством. Слушая, мы поражались его жизненной мудрости, высокой культуре общения, его ненавязчивой эрудиции, умению управлять разговором и слушать. А особенно красоте и музыкальности его белорусского языка.

Рассказывал он и о газете «Праца», её становлении и трудном пути. Тогда же он говорил об издании сборника стихов зельвенских поэтов.

Уже позже я узнала, насколько разносторонним были его интересы и направления неутомимой деятельности. Педагогическая работа сочеталась с написанием статей о родном крае, белорусском языке, о своих талантливых земляках. Публиковался в республиканских газетах и журналах. Его музыкальные стихи стали песнями. Узнала я также о гостеприимстве и хлебосольстве Петра Николаевича. В его уютном доме часто бывали не только местные поэты, но и деятели культуры со всей Беларуси.

В тот памятный августовский вечер жена Иосько случайно обронила, что я пишу краткие рассказы. Пётр Николаевич сразу же проявил к ним интерес. Представил меня в газете «Праца». При его поддержке и по его инициативе в течение нескольких лет публиковались мои новеллы.

Когда не стало Петра Николаевича, мое сотрудничество с “Працай” продолжила инициативная и творческая женщина Янина Людвиковна Шматко. Мое общение с ней продолжается до сих пор. Она знакомит меня с жизнью Зельвы, рассказывает о встречах с сотрудниками республиканских журналов, мероприятиях, связанных с памятью Петра Мартиновского.

С той памятной встречи в Минске прошло много лет. И я часто думаю, сколько добрых слов сказано о Петре Николаевиче, сколько статей и стихов посвящено ему его учениками в благодарность за неподдельный интерес к их творчеству, его дару учителя за умение обогреть, дать совет, за его высокую культуру и гостеприимство.

Лилия Казаченко

Р.S.: Профессор Лилия Павловна Казаченко долгие годы преподавала физику в БГУ им.Ленина.

Присоединяйтесь к нашему каналу