Святочны дзень 12 ліпеня ў Зэльве завяршыўся канцэртнай праграмай

Ліпеньскі вечар 12 верасня зэльвенцам прапанавалі правесці пад адкрытым небам. На сцэне летняй эстрады райцэнтра выступілі артысты з Пружанскага раёна. Свой талент гледачам дарыў народны хор народнай песні “Вербніца”. Канцэртная праграма была  даволі разнастайнай. У выкананні хора гучалі песні на беларускай мове – лірычныя і жартоўныя, завадныя і сумныя.  З’яўленне на сцэне мужчынскай вакальнай групы прыцягнула ўвагу не толькі тых, хто быў на летняй эстрадзе, але і тых, хто праходзіў па вуліцы Перамогі. Людзі спыняліся, хто на хвілінку, а хто і на больш працяглы час, каб паслухаць  прыгожыя моцныя галасы. Бадзёры настрой стваралі сольныя выступленні артыстаў. Ну а зэльвенцы ацэньвалі ўсе канцэртныя нумары не шкадуючы далоняў і усмешак. Пакуль дарослыя слухалі выступленні пружанскіх артыстаў, дзетвара бавіла час на батутах.  
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.