Версия для слабовидящих

У гімназіі №1 адбыўся «Урок мужнасці і міру»

Просмотры: 28336

У гімназіі №1 адбыўся «Урок мужнасці і міру»

Гродзеншчыне завяршаецца праект "Урокі мужнасці і міру", ініцыяваны абласным аб'яднаннем прафсаюзаў. Вучні гімназіі №1 г.п. Зэльва далучыліся да ініцыятывы і пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Наталлі Ступчык абмеркавалі найважнейшыя гістарычныя тэмы, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Гімназісты, пераўвасобіўшыся ў салдат Чырвонай Арміі, партызан, малалетніх вязняў і іншых сведкаў зверстваў фашыстаў, расказалі пра страшныя дні Вялікай Айчыннай вайны і мужнасць беларускага народа.

На ўроку прысутнічаў старшыня Зэльвенскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валерый Парфенчык. Валерый Іванавіч падзяліўся гісторыяй сваёй сям'і: абодва яго дзядулі самааддана змагаліся і аддалі сваё жыццё за Перамогу.  

Старшыня Зэльвенскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Здановіч расказала гімназістам пра трагедыю вёскі Шавулічы Ваўкавыскага раёна. Аб важнасці захавання гістарычнай памяці напомніла ўсім прысутным старшыня пярвічнай арганізацыі аддзела адукацыі "Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў" Ірына Кавалевіч. 

У канцы мерапрыемства вядучая прапанавала навучэнцам лістоўкі з фільмамі пра вайну, якія можна паглядзець з роднымі. Завяршыўся ўрок сумесным выкананнем песні "Дзень Перамогі".

Служба інфармацыі газеты “Праца”

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!