Версия для слабовидящих

Байцам спяваем рэквіем. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі пажылыя зэльвенцы ўзгадалі паэзію ваеннай тэматыкі

Просмотры: 28308

Байцам спяваем рэквіем. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі пажылыя зэльвенцы ўзгадалі паэзію ваеннай тэматыкі


У рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аматары літаратуры арганізавалі цікавую сустрэчу. Падчас яе можна было паразважаць над каштоўнасцямі сённяшняга дня,  захаваннем гістарычнай памяці, асабліва падзей, якія датычацца часоў вайны.

Наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Зэльвенскага раёна ўзгадалі творчасць беларускага паэта-франтавіка Аляксея Пысіна, юбіляра 2025 года. Кіраўнік літаб’яднання “Малюся Слову” расказала аб біяграфіі магіляўчаніна, яго першых спробах пяра, журналісцкай дзейнасці, тэматыцы вершаў.

Адзначыла, што ў гады вайны сувязным ён ваяваў на пярэднім краі Прыбалтыйскага фронту. Быў двойчы паранены, але дажыў да Перамогі, якую сустрэў ў Латвіі. За праяўленыя мужнасць і смеласць у ліпені 1944 года быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.
Мілагучна, з вялікім унутраным пранікненнем гучалі вершы Аляксея Пысіна. Члены клубаў (“Малюся Слову” і “Ліра”), дэкламуючы творы таленавітага паэта, паказалі іх галоўны сэнс – любоў аўтара да матулі, Радзімы, роднай зямлі, прыроды і франтавікоў. Вельмі ўмела, як сведка, як той, хто бачыў і адчуў на сабе ўвесь жах вайны, Аляксей Васільевіч перадаў ваенную атмасферу, пачуцці байцоў. Прыгожа апісаў прыродныя з’явы, жывёльны і раслінны свет. І не шкадаваў метафар для пейзажаў і краявідаў роднай Беларусі. Кранулі ўсіх прысутных вершы, адрасаваныя маці.

Перажываючы кожны радок, аматары паэзіі ўшанавалі хвілінай маўчання тых, хто падарыў нам сённяшні мірны дзень. І на заканчэнне пазнаёміліся з кніжнай выставай “Помніць. Каб не паўтарыць”, якая ў юбілейны год займае пачэснае месца ў раённай бібліятэцы.

Больш падрабязна пра мерапрыемства чытайце ў бліжэйшым нумары “Працы”

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!