8 марта – День женщин

8 марта – День женщин


Дарагія жанчыны!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прыгожым вясеннім святам – 8 Сакавіка! Гэта радаснае свята пачатку вясны – цудоўная пара, калі ажывае прырода, становяцца больш цёплымі ўзаемаадносіны паміж людзьмі, нараджаюцца новыя планы і мары. Жанчыны заўсёды ўвасабляюць справядлівасць 

і міласэрнасць, цеплыню і пяшчоту. Дзякуючы вам працягваецца жыццё на зямлі, здзяйсняюцца подзвігі, вырашаюцца самыя складаныя пытанні. Сёння цяжка назваць хоць адну сферу дзейнасці, дзе б ні працавалі жанчыны, бо немагчыма ўявіць ні дня без цёплых усмешак, клапатлівых рук і нераўнадушных

жаночых сэрцаў. Асабліва прыкметна ваша роля ў сферах адукацыі, аховы здароўя, культуры, сацыяльнай абароны. Менавіта вы – аснова сям’і і жыццёвая сіла дзяржавы.

 Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, цудоўнага настрою, здзяйснення самых запаветных жаданняў!

Раённы выканаўчы камітэт             

Раённы Савет дэпутатаў

 

Без рубрики

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.