7 выпускников учереждений образования Зельвенского района награждены золотыми медалями

Здольныя, таленавітыя, дапытлівыя – так можна ахарактарызаваць усіх выпускнікоў-выдатнікаў, якія па выніках вучобы ў школе будуць узнагароджаны залатымі медалямі і атрымаюць атэстаты асобага ўзору. Сёлета ў раёне 7 медалістаў. Хто ж яны, гэтыя “залатыя” маладыя?

 

7 выпускников учереждений образования Зельвенского района награждены золотыми медалями

У школьным атэстаце Марыі Вярстак адны дзясяткі. Гэта яе ўзнагарода за выдатныя веды па ўсіх прадметах.

Марыя–таленавітая дзяўчына. Нягледзячы на тое, што амаль увесь свой вольны час яна прысвячала вучобе, паспела праявіць сябе і ў творчых конкурсах і мерапрыемствах.
Любімыя прадметы–фізіка, матэматыка, беларуская мова–прадвызначылі выбар будучай прафесіі: дзяўчына збіраецца пакараць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Сёлетняя перамога ў абласной алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры (у Марыі Дыплом ІІІ ступені) дазволіла ёй атрымаць па гэтых прадметах найвышэйшыя балы – дзясяткі, не здаючы экзамены: дзяўчына папросту была вызвалена ад іх. Па словах Марыі, гэтае дасягненне–вынік яе настойлівасці і бязмежнай цікаўнасці.
Выпускнікам Марыя жадае паспяховай здачы цэнтралізаванага тэсціравання і абавязковага паступлення ў выбраныя імі навучальныя ўстановы.

 

7 выпускников учереждений образования Зельвенского района награждены золотыми медалями

–Мару стаць урачом-хірургам,–дзеліцца планамі Яўгеній Суліцэнка. –Таму паступаць буду на лячэбны факультэт медуніверсітэта. Праўда, з горадам, дзе будзе вучыцца, пакуль дакладна не вызначыўся.
Для здачы цэнтралізаванага тэсціравання Яўгеній выбраў адпаведныя прадметы–хімію, біялогію і беларускую мову. Каб паглыбіць узровень тэарэтычнай падрыхтоўкі, чытае шмат даведачнай літаратуры.
Юнак заўсёды ў ліку лепшых, валодае лідарскімі здольнасцямі, карыстаецца аўтарытэтам і павагай сярод аднагодкаў.
Каб дасягнуць пастаўленай мэты, упэўнены Яўгеній, неабходна шмат працаваць над сабой, быць настойлівым на шляху да рэалізацыі задуманага.

 

7 выпускников учереждений образования Зельвенского района награждены золотыми медалями

Грунтоўныя веды па фізіцы, матэматыцы, гісторыі на працягу ўсяго навучання ў школе дэманстраваў Міхаіл Палубейка. Менавіта гэтыя прадметы школьнага курса даваліся яму лягчэй за ўсё.
Міхаіл–адкрыты, выхаваны, дысцыплінаваны юнак. Вызначаецца незвычайнай працаздольнасцю, прагай да ведаў, валодае фундаментальнай памяццю. Не заставаўся ў баку ад удзелу ў творчых конкурсах, спартыўных мерапрыемствах. Выпускнік захапляецца спортам–ён аматар футбола і шахматаў.
Выбар будучай прафесіі (плануе паступаць у Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту) тлумачыць наступным чынам: “Работа на чыгунцы цікавая, спецыялісты запатрабаваны на рынку працы”. З удзячнасцю і пяшчотай Міхаіл ставіцца да сваіх бацькоў, якія заўсёды падтрымліваюць, дапамагаюць яму ва ўсім.

 

7 выпускников учереждений образования Зельвенского района награждены золотыми медалями

Юлію ГАН вылучаюць адказнасць, мэтанакіраванасць, дабрыня і справядлівасць, разам з тым – смеласць і рашучасць. Дзяўчына мае добрыя здольнасці да ўсіх прадметаў. Але сярод самых любімых называе хімію і біялогію. На працягу многіх гадоў была актыўнай удзельніцай алімпіяд па гэтых прадметах як раённага, так і абласнога ўзроўняў. 

Юлія валодае ўменнем лёгка знаходзіць агульную мову з людзьмі. Яе жыццёвае крэда – дапамагаць іншым. У будучым хоча стаць урачом.
–Поспеху ў вучобе дасягнуць не так і проста,–разважае Юлія.–Для гэтага неабходна самому быць зацікаўленым у выніках, умець правільна размяркоўваць свой вольны час.
Усім абітурыентам дзяўчына жадае поспехаў пры здачы тэсціравання.

 

7 выпускников учереждений образования Зельвенского района награждены золотыми медалями

Старанная, камунікабельная, мэтанакіраваная і сціплая дзяўчына Алёна Дзерачэнік, выпускніца Князеўскай гім-назіі, на працягу многіх гадоў дэманстравала добрыя веды па рускай і беларускай мовах, якія даваліся ёй лягчэй за ўсё. У алімпіядах па гэтых прадметах пастаянна займала прызавыя месцы. 
Сёлета прымала ўдзел у абласной канферэнцыі “Крыштальная альфа-2012”, стала прызёрам раённага конкурсу “Лідар года”.
Паколькі руская мова–адна з любімых школьных дысцыплін Алёны, дзяўчына і сваю дзейнасць вырашыла звязаць менавіта з ёй: будзе паступаць у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на філалагічны факультэт.
Алёна верыць у сябе і свае сілы і спадзяецца, што ў яе ўсё абавязкова атрымаецца.

 

7 выпускников учереждений образования Зельвенского района награждены золотыми медалями

За выдатныя вынікі ў вучобе залатым медалём узнагароджваецца Алеся Мацко, выпускніца Дзярэчынскага дз/с-СШ. 
Дзяўчына валодае арганізатарскімі здольнасцямі, лёгка ўсталёўвае кантакты з людзьмі, з’яўляецца актывістам у многіх справах.
Любімы прадмет Алесі–хімія. Вялікую ролю ў дасягненні поспехаў, мяркуе дзяўчына, адыгрывае наяўнасць у школьніка імкнення да стараннай працы. Усё залежыць выключна ад вучня, а настаўнік можа толькі пад-трымаць, заўважыць здольнасці і садзейнічаць іх раскрыццю.
Вучаніца неаднаразова абараняла гонар школы ў раённых алімпіядах па хіміі і беларускай мове, заўсёды займала прызавыя месцы.
З дзяцінства Алеся марыць стаць урачом, аказваць людзям неабходную медыцынскую дапамогу. Вызначылася і з выбарам навучальнай установы–Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт.

 

7 выпускников учереждений образования Зельвенского района награждены золотыми медалями

Выпускнік СШ №3 г.п.Зэльва Андрэй Роля мае здольнасці да дакладных навук. Сярод любімых прадметаў – інфарматыка і матэматыка. Разумовую нагрузку ўмела спалучае з заняткамі спортам, што дазваляе юнаку мець добрую фізічную форму.
Цікавасць да праграміравання ў хлопчыка заўважыў настаўнік інфарматыкі Станіслаў Фаміч Вярстак. За час заняткаў у школе Андрэй дасягнуў добрых вынікаў па да-дзеным прадмеце: чатыры гады запар станавіўся прызёрам абласной алімпіяды.
Юнак добра ведае, чаго хоча дасягнуць у жыцці. І з выбарам прафесійнай дзейнасці даўно вызначыўся–стане інжынерам-праграмістам. Таму будзе паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Лічыць, што выбраная ім прафесія прэстыжная, запатрабаваная, ды і высока аплачваемая.
Актыўная жыццёвая пазіцыя юнака дазволіла яму быць у цэнтры ўсіх пазакласных і спартыўных мерапрыемстваў, праводзімых у школе.
На пытанне, у чым сакрэт поспеху, Андрэй адказвае: “Неабходна паставіць перад сабой мэту і імкнуцца яе дасягнуць. Не трэба баяцца няўдач, яны робяць чалавека мацнейшым, лепшым”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.