7 ноября – День Октябрьской революции

__20130115_1723183124

Паважаныя жыхары раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гэтае свята – даніна павагі да мінулага, з якой нельга выкінуць ні адной старонкі. Дадзеная гістарычная падзея адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, ператварыла ў жыццё такія прынцыпы, як права на самавызначэнне, павага да людзей працы.
Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе па выбраным шляху развіцця, у аснове якога – ідэалы міру, свабоды, роўнасці і справядлівасці. У краіне захоўваюцца спакой і стабільнасць, у міры і згодзе жывуць нацыі і народнасці, прадстаўнікі канфесій.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, новых дасягненняў на карысць нашай краіны.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя зэльвенцы!
З Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі звязаны бія-графіі і лёсы людзей старэйшага пакалення, хто шчыра верыў у ідэалы рэвалюцыі, вызначыў гістарычны шлях развіцця нашай дзяржавы, захаваў імкненне народаў да самавызначэння і незалежнасці.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць ветэранам вайны і працы, усім тым, хто верна служыў Айчыне, выстаяў і перамог у суровых выпрабаваннях ваеннага часу, ратнай працай памнажаў эканамічны і культурны патэнцыял краіны.
Толькі той, хто памятае і шануе сваю гісторыю, можа з аптымізмам глядзець у будучыню.
Ала Сопікава, Анатолій КОХАНАЎ – дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дарагія сябры!
Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Дзякуючы гэтай падзеі Беларусь упершыню атрымала дзяржаўнасць, магчымасць захоўваць і развіваць нацыянальную культуру.
У знакавы для нашай гісторыі дзень жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, працоўных дасягненняў. Няхай у кожным доме пануюць радасць і любоў, узаемапавага і згода.
Прэзідыум раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”.

По случаю праздника

6 ноября 2015 года в районе состоялось торжественное мероприятие, посвященное Дню Октябрьской революции. В рамках праздника прошел обряд «Проводы в армию».

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.