Гэта наша і ваша перамога!

Дарагія чытачы! Спяшаемся раздзяліць з вамі вялікую радасць – па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый раённых газет за 2013 год рашэннем Гродзен-скага аблвыканкама газеце “Праца” прысуджана другое месца з уручэннем Дыплома ІІ ступені і прэміі 150 базавых велічынь на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Існуе слушнае сцвярджэнне, што газета моцная сваімі чытачамі. Менавіта ад іх самасвядомасці, творчага патэнцыялу, актыўнай жыццёвай пазіцыі залежыць змест перыядычнага выдання, а таксама тыраж, што даволі немалаважна. Пры вызначэнні пераможцы, у першую чаргу, улічваліся такія фактары. Таму, дарагія сябры, гэтая перамога па праву належыць і вам –…

Читать далее

Са святам, моладзь Зэльвеншчыны!

У апошнюю нядзелю чэрвеня адзначаецца свята вясёлых, задорных, непасрэдных і няўрымслівых – Дзень моладзі. Неаднойчы Зэльвеншчына гучала на разнастайных спабор-ніцтвах-конкурсах-мерапрыемствах, дзякуючы менавіта таленавітым прадстаўнікам гэтай энергічнай нацыі. А колькі неардынарных маладых людзей жыве і працуе ў нашым раёне!

Читать далее

Каб жніво не застала знянацку

Хутка пачнецца важная пара для аграрыяў раёна – жніво. Для таго, каб своечасова і якасна ўбраць хлеб, да яго рыхтуюцца ўсе гаспадаркі: будуць задзейнічаны і людзі, і тэхніка. Працаўнікі вёскі добра разумеюць важнасць будучай сельскагаспадарчай кампаніі, таму стараюцца падрыхтавацца да яе як след. На мехдварах большасці сельгаспрадпрыемстваў чакаюць сваёй чаргі выезду ў поле “Лексіёны”, “Мегі”, “Ліды” і камбайны іншых вядомых марак. Камісія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама аб’ехала гаспадаркі Зэльвеншчыны, каб правесці традыцыйную папярэднюю праверку гатоўнасці збожжаўборачных камбайнаў і зернесушыльных комплексаў да жніва. Па словах начальніка раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду…

Читать далее

Комфорт на колесах

До недавнего времени 29-летняя посетительница отделения дневного пребывания для инвалидов Лена Панкевич выбиралась из дома не чаще раза в месяц. Девушка вот уже который год прикована к инвалидной коляске. Все это время ее родителей мучала только одна проблема – как и на чем перевозить дочь. Транспортировка инвалида-колясочника – серьезный стресс, очень хлопотная и трудоемкая задача. Обычный автотранспорт не всегда подходит для этой цели. Например, в автобус можно заехать лишь с помощью двух–трех крепких пассажиров, которые приподнимали бы коляску… Облегчить жизнь не только самим инвалидам, но и тем, кто о них…

Читать далее

Рамантыка, што пахне кастром

Як і кожны год, у чэрвені раённы маладзёжны турыстычны злёт сабраў  прыхільнікаў актыўнага адпачынку, аматараў паспяваць пад гітару каля кастра. Палатачны гарадок каманды сталі ўстанаўліваць, прыбыўшы на месца дыслакацыі ў лясны масіў Збляны задоўга да афіцыйнага адкрыцця спартыўнага свята. Маладыя людзі праяўлялі клопат аб абуладкаванні сваіх часовых стаянак нездарма. За гаспадарскі падыход маглі атрымаць значную ўзнагароду: балы за перамогу ў конкурсе “Быт турыста”. Пагэтаму і назіралася мітусня сярод дзяўчат. Яны загадзя паклапаці-ліся аб тым, як арыгінальней усё аформіць. Сярод юнакоў панаваў алімпійскі спакой. Яны, як сапраўдныя гаспадары, паспявалі і дроў…

Читать далее

Ёсць для каго старацца

Пераможцам штогадовага раённага спаборніцтва сярод маладых механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы і пасеве сельскагаспадарчых культур, прызнаны Дзмітрый Паўловіч з сельскагаспадарчага кааператыва “Сынкавічы”. На яго рахунку 690 гектараў засеяных палеткаў. Дзмітрыю 27 гадоў, ён малады і статны, зарабляе на жыццё працай на зямлі і мяняць гэту ніву на нейкую іншую не збіраецца. Выпускніка Слонім-скага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа з задавальненнем прынялі ў атрад механізатараў СВК “Сынкавічы”. Такія руплівыя спецыялісты ўсюды на вагу золата. З ранняй вясны ён за рулём энерганасычанага трактара – заняты на сяўбе. Пачынаецца кормаўборачная кампанія, адвозіць зерне. Стараецца ад…

Читать далее

“У вёсцы планую затрымацца”

Прайшлі тыя часы, калі маладыя спецыялісты імкнуліся размеркавацца ў горад. Сёння ўсё больш учарашніх студэнтаў робіць выбар на карысць уласнага жылля, стабільнай заработнай платы, іншых сацыяльных гарантый і з задавальненнем адпраўляецца працаваць у вёску. Ураджэнка сельскага населенага пункта, Юлія Скіба з дзяцінства прывыкла да правінцыяльнай цішыні і спакою. Таму пасля заканчэння Навагрудскага аграрнага каледжа, не раздумваючы, вырашыла размеркавацца на Зэльвеншчыну, дзе праходзіла вучэбную практыку. Ды і людзі на перыферыі больш прыязныя і ветлівыя, сцвярджае дзяўчына. Актыўнасць і ініцыятыўнасць эканаміста СВК “Сынкавічы” заўважыла кіраўніцтва гаспадаркі. Доўга думаць не прыйшлося, каму даверыць…

Читать далее

Помнім. Ганарымся

Патрыятычную акцыю пад такой назвай маладзёжныя актывісты БРСМ правялі на вуліцах пасёлка напярэдадні Дня Незалежнасці. У час яе юнакі і дзяўчаты замацоўвалі на адзенні прахожых чырвона-зялёныя стужкі. “Людзі, якія перажылі вайну, – адзначае першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Ігар Кулеш, – заваяваўшы для нас Перамогу, заслужылі вечную памяць у нашых сэрцах. Маладзёжная арганізацыя робіць усё магчымае, каб юнакі і дзяўчаты як мага больш ведалі аб героях Вялікай Айчыннай. Гэта акцыя арганізоўвалася з мэтай яшчэ раз нагадаць і дарослым, і дзецям, што сярод нас жывуць тыя,…

Читать далее

Важныя справы, простыя рэчы

Навучэнцаў Князеўскай гімназіі на канікулах наўрад ці застанеце дома. Дзякуючы настаўнікам, яны абышлі практычна ўвесь Зэльвенскі раён, аб’ездзілі амаль палову Беларусі, нават пабывалі за мяжой. 3 кожнай паездкі дзеці вяртаюцца з новымі ўражаннямі, поўнымі сіл адкрываць для сябе новыя куточкі краіны. Мы з вялікай ахвотай адгукнуліся на прапанову старшыні праўлення Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыі Кліцуновай прыняць удзел у мерапрыемствах інфармацыйна-адукацыйнай кампаніі “Простыя рэчы”, якая рэалізуецца ў рамках праекта USAID “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё” ПРААН у Беларусі з мэтай павышэння ролі прыватнага сектара (малога і сярэдняга бізнесу)…

Читать далее

Природа – не бесплатный магазин

26 июня вступили в силу новые Правила ведения охоты и рыболовства. Их ключевые моменты мы попросили растолковать начальника Слонимской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Геннадия Шлыковича. Прикрыли лазейку – Серьезным изменениям подверглись некоторые базовые определения, касающиеся рыболовства, в частности термин «добыча», – рассказывает Геннадий Владимирович. – Если раньше добычей считалось изъятие рыбы из дикой среды исключительно без сохранения ее жизни, то по новым правилам под это определение подпадают и живые особи. Наши работники нередко сталкивались с недобросовестными рыболовами, которые утверждали, что пойманную рыбу они хотели выпустить обратно в…

Читать далее