Знать закон – обязательно

У раённым аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля” дзеці весела бавяць час і актыўна адпачываюць. Рэгулярна для іх праводзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі зацікаўленых служб, падчас якіх школьнікі ў цікавай форме атрымліваюць новыя веды самай рознай тэматыкі.       У чарговы раз у летнік завіталі намеснік начальніка па справах непаўналетніх РАУС Іна Лазко, намеснік начальніка камісіі па справах непаўналетніх Лілія Скіба і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Сіцько. Яны сустрэліся з адпачывальнікамі, пацікавіліся іх справамі, а пасля правялі прававую віктарыну. Дзеці прадэманстравалі добрае веданне старажытна-грэчаскай міфалогіі, расказалі, які дакумент пацвярджае асобу…

Читать далее

Надо вместе бывать чаще …

Ва ўрочышчы Збляны працоўная моладзь раёна ў чарговы раз сабралася на турыстычны злёт. Каманды арганізоўвалі свой быт, пераадольвалі паласу перашкод, гатавалі абед, спявалі песні ля вогнішча… Але аб усім падрабязней. Пасля прыбыцця на месца дыслакацыі ўдзельнікі злёту правялі разбіўку лагера, вызначылі, хто за што адказны, прадумалі тактыку пераадолення перашкод і г.д.У час адкрыцця мерапрыемства в.а. першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Іна Шаўцова пазнаёміла каманды з мэтамі і задачамі злёту, правіламі тэхнікі бяспекі, паводзін на вадзе, пажарнай бяспекі і грамадскага парадку, а таксама пажадала турыстам поспеху…

Читать далее

Отдыхаем по правилам?

Паратунак ад спякоты, якая пануе ў Беларусі на працягу двух тыдняў, можа быць розным. Адны знаходзяць яго дома, зачыніўшы вокны і ўключыўшы вентылятар, іншыя ж адпраўляюцца бліжэй да вадаёмаў – уздоўж іх берагавой лініі пастаянна можна ўбачыць мноства прыпаркаваных аўтамабіляў. Як зэльвенцы і госці нашага раёна выконваюць прыродаахоўнае заканадаўства і правілы дарожнага руху, мы даведаліся ў ходзе сумеснага рэйда па прыбярэжнай тэрыторыі зэльвенскага вадасховішча з супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і РАУС.      Нагадаем, у мінулым годзе было прынята рашэнне райвыканкама, згодна з якім у…

Читать далее

Наступило время рапса

У СВК “Галынка” засеяна рапсам 540 га. Чатыры камбайны, на якіх працуюць Барыс Буцько, Віктар Марчук, Іван Гарбар і Аляксандр Антонік, прыступілі да ўборкі гэтай культуры.     На здымках: камбайнер Іван Гарбар і загадчык участка №1 Віктар Лапко, аператар КЗСВ-30 Юрый Галаванаў.       –Летась пры ўраджайнасці 19,2 ц/га валавы збор рапсу склаў 962 т,–расказвае галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Бяляўскі.–Не меншага выніку чакаем і сёлета. Культура паспела яшчэ не на ўсіх плошчах, таму ўбіраем яе выбарачна. Пад’язджаем да камбайнера Івана Гарбара, які ўбіраў рапс за вёскай Клімавічы. Убачыўшы…

Читать далее

Подвиг героев живет вечно

12 ліпеня Зэльвеншчына адзначыла 68-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За гэты час пад мірным небам нарадзілася не адно пакаленне зэльвенцаў, аднак дзень вызвалення па-ранейшаму застаецца для кожнага з нас нязгасным сімвалам праяўленай мужнасці. Памяць пра герояў, якія аддалі свае жыцці за свабоду нашай малой радзімы, жыве ў сэрцах нашчадкаў. Штогадова 12 ліпеня да брацкай магілы, дзе пахаваны воіны-вызваліцелі, прыходзяць удзячныя зэльвенцы.      Мітынг, прысвечаны Дню вызвалення, пачаўся ў другой палове дня: у далёкім 44-м годзе Зэльва была поўнасцю вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў менавіта ў гэты час. Ля помніка…

Читать далее