Зельвенские врачи – на защите здоровья

Адным з самых важных аспектаў Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі было і за-стаецца ўмацаванне здароўя чалавека. А гэта значыць – павышэнне якасці аказваемых насельніцтву медыцынскіх паслуг. Напярэдадні прафесійнага свята – Дня медыцынскіх работнікаў – мы гутарым з галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы Іосіфам КАСПЯРЦОМ.      Іосіф Іванавіч, якія дасягненні апошніх гадоў у галіне аховы здароўя вы лічыце найбольш важнымі? –За мінулы год у раёне знізілася агульная смяротнасць і смяротнасць сярод стацыянарных хворых. Не дапушчана фактаў мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, павялічылася нара-джальнасць, на высокім узроўні вядзецца работа па дыспансерызацыі насельніцтва, пастаянна…

Читать далее

17 июня – День медицинского работника

Паважаныя работнiкi сістэмы аховы здароўя! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў.Ваша прафесія не ведае свят і выхадных, патрабуе вялікага цярпення, душэўнай чуласці і самааддачы.Вы ў адказе за здароўе людзей, заўсёды накіроўваеце свае намаганні на яго захаванне і ўмацаванне, паляпшэнне якасці медыцынскай дапамогі. Вялікі дзякуй за вашу гуманнасць і прафесіяналізм, міласэрнасць і адданасць сваёй справе.Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту. Няхай чалавечая ўдзячнасць і дабрыня заўсёды будуць сапраўднай узнагародай за вашу высакародную працу. Раённы выканаўчы камітэтРаённы Савет дэпутатаў

Читать далее