В СШ №3 прошла районная спартакиада по стритболу

У мінулую суботу ў СШ №3 прайшла раённая спартакіяда па стрытболе сярод дзяцей і падлеткаў. У ёй прынялі ўдзел 9 каманд хлопчыкаў і 6–дзяўчынак. Усе сустрэчы праходзілі ў даволі дынамічнай і захапляльнай барацьбе.   Сярод дзяўчынак удала выступіла каманда СШ №2 (на здымку) у складзе Ксеніі Мацюк, Таццяны Новік, Карыны Хацян і Аляксандры Гураль.      На працягу ўсіх сустрэч дзяўчынкі паказалі сыгранасць, трапна закідвалі мячы ў карзіну і набіралі пераможныя балы. У фінальнай гульні за першае месца каманда перамагла сваіх асноўных саперніц – стрытбалістак Елкаўскай СШ. Важкі ўклад у…

Читать далее

Легкоатлетический кросс на призы газеты “Советская Белоруссия” прошел на Зельвенщине

Больш за 70 лепшых бегуноў з навучальных устаноў раёна 1994 года нараджэння і маладзей прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты “Советская Белоруссия”.    У залежнасці ад узросту хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі на дыстанцыях 1000 і 2000 метраў. Пасля забегу ў кожнай групе вызначыліся свае лідары. У хлопчыкаў хутчэй за ўсіх прабеглі дыстанцыі Дзмітрый Боцька (Дзярэчынскі дз/с-СШ), Арцём Калачоў (гімназія №1), Аляксей Мінаш (Ялуцавіцкая БШ), Сяргей Парфенчык (Галынкаўская СШ). Сярод дзяўчынак пераможцамі сталі Алена Бяляўская (Міжэрыцкі дз/с-СШ), Хрысціна Рудая і Крысціна Ляхоўская (Князеўская гімназія), Кацярына Грыгорык (Галынкаўская СШ). У агульным заліку…

Читать далее

Подведены итоги районного смотра-конкурса на лучшую организацию охраны труда и профилактики производственного травматизма

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму сярод арганізацый прамысловасці, транспарту, будаўнічых арганізацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, грамадскага харчавання, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, сельскагаспадарчых арганізацый па выніках 2011 года. Штогод колькасць арганізацый-удзельніц павялічваецца: сёлета заяўкі на ўдзел у ім падалі 39 арганізацый. Згодна з палажэннем, у конкурсе не ўдзельнічаюць арганізацыі, дзе ў 2011 годзе былі дапушчаны выпадкі траўматызму і прафесійных захворванняў: ПСУП “Князева”, СК “Самаравічы”, РУП ЖКГ.Пераможцам агляду-конкурсу па выніках 2011 года па першай групе арганізацый прызнана прадпрыемства меліярацыйных сістэм (дырэктар К.І.Бердніковіч). Другое і…

Читать далее

Лучшие в бизнесе

У Гродне адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам і лаўрэатам абласнога конкурсу “Лепшы прадпрымальнік Гродзенскай вобласці 2011 года”, які праводзіўся ў мэтах папулярызацыі і павышэння дзелавой актыўнасці суб’ектаў прадпрымальніцтва. У намінацыі “Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка” лаўрэатам стала фермерская гаспадарка “Верас”, якой кіруе Міхаіл Макей.Таксама адзначана работа ТАА “ЗэльваТурСэрвіс” за вялікі ўклад у развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы грамадскага харчавання ў 2011 годзе.

Читать далее

Зельвенский СКК “Фудасин” в числе сильнейших клубов республики

Паспяхова выступілі на нядаўна прайшоўшых V рэспубліканскіх юнацкіх спаборніцтвах па шатакан каратэ-до “Край Смалявіцкі” выхаванцы СКК “Фудасін”. Скарбонка дасягненняў клуба адразу папоўнілася 24 медалямі (8 залатых, 11 сярэбраных і 5 бронзавых).     –У спаборніцтвах прымалі ўдзел 253 каратысты з 20 спартыўных арганізацый і клубаў краіны,– расказвае настаўнік зэльвенскіх каратыстаў Уладзімір Ламека.– На прызавыя месцы ў некаторых узроставых групах і відах прэдэндавалі больш за 20 удзельнікаў. Па колькасці заваяваных узнагарод мы ўступілі толькі некалькім сталічным клубам. Радуе тое, што па гэтых рэйтынгавых спаборніцтвах мы зноў увайшлі ў лік мацнейшых клубаў…

Читать далее

В Зельве прошел праздник поэзии и музыки “Сакавіны”

Вось ужо 15 год па ініцыятыве Уладзіміра Мазго ў Зэльве праводзіцца свята паэзіі і музыкі “Сакавіны”. Уладзімір Мінавіч дзеліцца з землякамі сваімі здзяйсненнямі і марамі, думкамі і любоўю да малой радзімы. Спачатку сустрэчы з паэтам ладзіліся толькі для вучняў СШ №2, якую паэт калісьці закончыў. Потым ім стала “цесна” ў сценах адной школы, і свята паэзіі выйшла на раённы ўзровень. На Сакавінах традыцыйна прэзентуюцца новыя кнігі, адбываюцца завочныя падарожжы па мясцінах роднага краю, арганізуюцца выставы і агляды. Дзякуючы Уладзіміру Мазго, зэльвенскія Сакавіны наведалі многія цудоўныя творцы: Алена Таболіч, Юрка Голуб,…

Читать далее

Перестанем читать – разучимся мыслить

Наталля Ступчык – настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №2 г.п.Зэльва. Яе педагагічны стаж складае больш за 13 гадоў. Пачынала працу з выкладання прадмета ў малодшых класах, у апошнія гады працуе са старэйшымі вучнямі.   Яна дасканала размаўляе на беларускай мове, а стыль гутаркі можна параўнаць з карункамі, прыгожыя перапляценні якіх прызваны пераканаць суразмоўцу. Як мы даведаліся, настаўніца адной з першых знаёміцца з навінкамі літаратуры, што паступае ў бібліятэкі пасёлка. Чытае вельмі многа і падыходзіць да гэтай справы грунтоўна. Аддае перавагу той літаратуры, у якой можна знайсці штосьці філасофскае,…

Читать далее

В гостях у народного мастера, поэта и музыканта Надежды Солейко

Напярэдадні светлага свята Вялікадня наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, члены клуба “Сярэбраная нітка” і ГА “БелТІЗ” завіталі ў госці да нашай зямлячкі, народнага майстра, паэта і музыканта Надзеі Салейка, якая пражывае зараз у Слонімскім раёне. Свой рознабаковы талент жанчына прысвячае людзям. Заўсёды з радасцю сустракае гасцей, дэманструе работы, дае майстар-класы, радуе ўласнымі песнямі і вершамі.     Мілавідная жанчына з прыветлівым позіркам адразу схіліла да цёплых зносін. Напачатку Надзея Пятроўна пазнаёміла нас са сваім дваром. Запрасіла зайсці ў драўляную альтанку, пасядзець на лавачках з карэнняў дрэў, пагушкацца на арэлях…

Читать далее

Светлана Болтручок – “Мисс БГЭУ-2012”

Той факт, што Зэльвенскі край славіцца сваімі прыгажунямі, вядомы даўно. Чарговае пацвярджэнне гэтаму– конкурс гармоніі і прыгажосці “Міс Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта-2012”, пераможцай якога стала зэльвенская дзяўчына, студэнтка 4 курса Святлана Балтручок. Прыгажуня пакарыла журы не толькі сваімі знешнімі дадзенымі, але і багатым унутраным светам, творчым падыходам да выканання заданняў.     Нарадзілася і вырасла Святлана ў Зэльве, і лічыць яе самым лепшым месцам на зямлі. У планах дзяўчыны – закончыць вучобу ва ўніверсітэце і вярнуцца працаваць на сваю малую радзіму. Наша сустрэча з “Міс БДЭУ-2012” адбылася ў час чарговага…

Читать далее

Внимание к детям у каждого своё

Работнікі цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэк арганізавалі збор кніг, канцылярскіх і пісьмовыхи прыналежнасцей, цацак для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, а таксама тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры і наведваюць цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.         Першымі праявілі ініцыятыву і адкрылі выставу-шкатулку, прыстасаваную для гэтай мэты, самі бібліятэкары. Ніна Сончык, намеснік дырэктара ЦБС, і Валянціна Масюк, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі, падарылі дзецям каляровыя размалёўкі і алоўкі, мяккія цацкі, якія адразу ажывілі куточак. Нераўнадушныя наведвальнікі, пастаянныя чытачы, актывісты ўсіх мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў бібліятэцы, –…

Читать далее