Активно отдохнуть можно в резиденции Лесного Хозяина

У студзені бягучага года на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” адкрылася рэзідэнцыя Ляснога Гаспадара. Тут, у лясным масіве, вучні ўстаноў адукацыі раёна могуць акунуцца ў чароўную атмасферу казкі, весела, цікава і з карысцю правесці свой вольны час, прыняўшы ўдзел у забаўляльных мерапрыемствах.     Нядаўна такая магчымасць прадаставілася хлопчыкам і дзяўчынкам Князеўскай гімназіі. Для іх была падрыхтавана гульнёвая праграма, у час якой школьнікам прапаноўвалася прайсці праз выпрабаванні, тым самым паказаць свае спрыт, вытрымку і імкненне да перамогі.На першай станцыі вызначаліся самыя моцныя з удзельнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі мерыліся адзін…

Читать далее

Физкультурно-оздоровительный центр г.п.Зельва приглашает на занятия аэробикой

У фізкультурна-аздараўленчым спартыўным цэнтры распачаліся заняткі па аэробіцы, якія праводзіць малады спецыяліст Галіна Гурыновіч. Набраны дзве групы.    – Асноўным адрозненнем заняткаў рытмікі і аэробікі ад фізічнай культуры, – расказвае Галіна ,– з’яўляецца выкананне фізічных практыкаванняў пад музыку. Музычнае суправаджэнне аказвае дабратворны ўплыў на арганізм, дае магчымасць паўней зразумець рух і лепш яго выконваць. Заняткі аэробікай умацоўваюць мышцы, асабліва ніжняй часткі цела, стымулююць работу сардэчна-сасудзістай сістэмы, паляпшаюць каардынацыю рухаў і “спальваюць” лішнія кілаграмы. Дзякуючы рэгулярным нагрузкам нармалізуецца артэрыяльны ціск. Атэрасклероз і ішэмія вам таксама не пагражаюць, таму што аэробныя нагрузкі змяншаюць…

Читать далее

На международных соревнованиях зельвенские гандболисты в составе сборной Гродненской области стали третьими

У Гомелі адбыўся міжнародны турнір па гандболе сярод падлеткаў. На працягу чатырох дзён ішлі напружаныя гульнёвыя матчы сярод спартсменаў Беларусі, Украіны і Расіі, па завяршэнні якіх вызначыліся пераможца і прызёры. Ва ўпартай барацьбе зборная каманда Гродзеншчыны заняла трэцяе месца. У яе склад уваходзілі тры зэльвенскія гандбалісты: варатар Віталій Нічэй, палявыя ігракі Ягор Бортнік і Ілья Міскевіч. Кожны з іх унёс свой уклад у агульны поспех каманды. Гэты міжнародны турнір стаў удалым дэбютам для Ільі Міскевіча, які па рашэнні судзейскай брыгады быў прызнаны лепшым іграком спаборніцтваў.     У склад трэнерскай…

Читать далее

Определена лучшая женская волейбольная команда Зельвенского района

Жаночыя спаборніцтвы па валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра сабралі сапраўдных прыхільніц гэтага віду спорту і здаровага ладу жыцця.   З прывітальным словам да спартсменак звярнуўся дырэктар фізкультурнага аздараўленчага спартыўнага цэнтра Іван Мацюк, які пажадаў ім бліскучай перамогі і цудоўнага настрою.Пасля некалькіх хвілін размінкі, апошнім штрыхом якой лічылася падача, пачалася гульня. Усе, хто прысутнічаў на спаборніцтвах, адзначалі, што на пляцоўку выходзілі падрыхтаваныя каманды, пры гэтым – прыгожыя жанчыны і дзяўчаты. Адчувалася, што не толькі яны самі атрымліваюць задавальненне ад гульні, але і балельшчыкі.Упартая барацьба за першае месца разгарнулася паміж валейбалісткамі…

Читать далее

К акции “Ангел в твоём сердце” присоединились новые участники

Дзеці – самая неабароненая катэгорыя насельніцтва. І задача дарослых – забяспечыць ім светлую будучыню, даць пуцёўку ў далейшае жыццё. Некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі па розных прычынах пазбаўлены бацькоўскай ласкі і любові і знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Аднак ёсць людзі, неабыякавыя да іх лёсу.       Падарыць часцінку сваёй дабрыні такім дзецям можна, далучыўшыся да акцыі “Анёл у тваім сэрцы. Ты ў сэрцы анёла”. У хуткім часе ў Зэльвенскім сацыяльна-педагагічным цэнтры будзе праведзены касметычны рамонт: індывідуальны прадпрымальнік Пётр Данік выдзеліў грашовую суму, на якую набыта фарба, а ПВУП “БелШпалеры” прадаставіла…

Читать далее

У этого педагога все ученики хорошие

У кожнага з нас у школьныя гады было шмат настаўнікаў. Толькі, згадзіцеся, чамусьці адных мы помнім пастаянна, а другіх забываем зусім. Магчыма, скажаце, гэта звязана з любоўю да прадмета, ці наадварот. Або, наогул, настаўнік быў добрым і справядлівым чалавекам, рысы характару якога перанялі і вы.   Кожная сустрэча з Ірынай Антонаўнай Венскай вяртае мяне ў напоўненыя яркімі ўспамінамі гады вучобы ва Угрынскай васьмігодцы. Ірына Антонаўна выкладала ў нас беларускую мову і літаратуру і была класным кіраўніком. Вельмі хутка прабягалі 45 хвілін урока! А нам усім так хацелася выйсці да дошкі…

Читать далее

Специалисты организаций района провели встречу с выпускниками школ Зельвенского района

На працягу сакавіка бягучага года ў сярэдніх школах раёна прайшлі сустрэчы абітурыентаў са спецыялістамі розных арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі Зэльвеншчыны.         Многія вучні старэйшых класаў яшчэ канчаткова не вызначыліся з выбарам будучай прафесіі. Дапамагчы ў гэтым і павінны былі прайшоўшыя дні прафарыентацыі, у час якіх прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, сельгаскааператываў падрабязна расказалі пра запатрабаваныя ў нашым раёне спецыяльнасці. Кожны з выступаючых праінфармаваў аб правілах і ўмовах паступлення, а таксама патрабаваннях да прадстаўляемых імі спецыяльнасцей.Віктар Кізік, урач цэнтральнай раённай бальніцы, і Сяргей Грабун, намеснік начальніка РАНС па…

Читать далее

За безопасное детство

Ва ўмовах тэхнагеннай эпохі мы часта становімся сведкамі самых трагічных наступстваў надзвычайных сітуацый, у якія трапляюць нашы дзеці. Пагэтаму перад сям’ёй, навучальнымі ўстановамі, мясцовымі органамі ўлады, працоўнымі калектывамі, грамадскасцю стаіць задача забяспечыць падрастаючаму пакаленню бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці. Навыкі правільных паводзінЯк гэта ажыццяўляецца на справе? У Зэльвенскім сельсавеце дадзенае пытанне вынеслі на абмеркаванне пасяджэння выканкама, дзе была разгледжана работа мясцовай установы адукацыі–Бародзіцкага дзіцячага сада-пачатковай школы. Старшыня сельвыканкама Мікалай Гардзейка ў сваім выступленні падкрэсліў, што пытанні фарміравання бяспечнага і здаровага ладу жыцця дзяцей рэалізуюцца ў ходзе арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове. Зыходзячы…

Читать далее

Пасхальные традиции в вопросах и ответах

Са светлым святам Вялікадня звязаны многія традыцыі. Як падрыхтавацца да яго? Чаму прынята фарбаваць яйкі? Ці можна на Вялікдзень адпраўляцца ў госці? Паважаныя чытачы, прапануем вам адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні.    Ісці ў госці ці не?Сутнасць самога велікоднага свята ў тым, каб кожны з нас мог падзяліцца радасцю з роднымі, блізкімі, суседзямі. Дарэчы, хоць Вялікдзень лічыцца сямейным святам, хадзіць у госці ў гэты дзень зусім не забаронена. А вось сустракаць яго лепш у вузкім сямейным асяроддзі. Святочнай лічыцца не толькі Велікодная нядзеля, але і цэлы тыдзень пасля…

Читать далее

Почему христиане празднуют Пасху в разное время?

Расхождение между датами православной и католической Пасхи вызвано различием в дате церковных полнолуний и разницей между календарями – 13 дней в ХХІ веке.   Дата Пасхи определяется из соотношения лунного и солнечного календарей. Сложность вычисления обу-словлена смешением независимых астрономических циклов и рядом требований. Согласно канонам, Пасха празднуется в первое воскресенье после весеннего полнолуния. Весеннее полнолуние – это первое полнолуние, наступившее после дня весеннего равноденствия. Если полнолуние раньше 21 марта, то пасхальным считается следующее полнолуние (+ 30 дней). Если пасхальное полнолуние выпадает на воскресенье, то Пасха празднуется в следующее воскресенье. Православная…

Читать далее