15 марта – День Конституции Республики Беларусь

Паважаныя жыхары Зэльвеншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Вялікая і значная роля Асноўнага Закона краіны ў нашым жыцці. З’яўляючыся трывалым падмуркам дзяржаўнага ладу, ён гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, садзейнічае паслядоўнаму правядзенню сацыяльна-эканамічнай палітыкі, захаванню духоўных каштоўнасцей нацыі, забеспячэнню дабрабыту кожнага чалавека. Наш грамадзянскі абавязак – беражліва адносіцца да Канстытуцыі: шанаваць, паважаць і прытрым-лівацца закладзеных у ёй нормаў і агульнанацыянальных каштоўнасцей, будаваць на іх аснове квітнеючую прававую дзяржаву. Шчыра жадаем вам міру і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

 

Паважаныя зэльвенцы!

Канстытуцыя ва ўсе часы была ўвасабленнем развітой дзяржаўнасці, грамадзянскасці, дэмакратычных правоў і свабод чалавека. Яна адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні краіны, вызначае стратэгію яе далейшага развіцця. Шчыра жадаем вам здароўя, актыўнасці ва ўсіх справах і пачынаннях, поспехаў у рэалізацыі пастаўленых задач, міру і згоды. Ала Сопікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Алена Краткова, член Савета Рэспублікі.
Вам может быть интересно

Комментарии отключены