Знакомьтесь, молодые лица: прораб Халецкий

IMG_4742 Адказныя, мэтанакіраваныя, актыўныя, перспектыўныя – такіх маладых людзей на Зэльвеншчыне вельмі многа. Яны выдатныя суразмоўцы, з якімі цікава разважаць пра дзень сённяшні, дыскутаваць наконт будучага. Прыемна, што многія з іх плануюць звязаць жыццё са сваёй малой радзімай, бачаць свой заўтрашні дзень ў стабільнай будучыні нашай Беларусі. Адзін з такіх прадстаўнікоў маладога зэльвенскага пакалення – Дзяніс Халецкі (на здымку), прараб МПМК-148. Нягледзячы на свой малады ўзрост, Дзяніс зарэкамендаваў сябе як класны спецыяліст, які выдатна разбіраецца ў тонкасцях будаўнічай справы. Дзяніс заўсёды марыў набыць такую прафесію, якая б прыносіла карысць акружаючым. Таму пасля заканчэння школы паступіў у Гродзенскі палітэхнічны каледж. – Многіх маіх аднакурснікаў вабілі агні вялікага горада, аднак мне яшчэ падчас вучобы хацелася вярнуцца ў свой, Зэльвенскі, раён, – расказвае ўраджэнец вёскі Залацеева. – Тут прасцей абуладкавацца, чым далёка ад дома ў новым незнаёмым месцы. Зэльва мне падабаецца:маляўнічы спакойны пасёлак з размераным ладам жыцця. Тут створана неабходная інфраструктура, ёсць умовы для заняткаў спортам, культурнага адпачынку – як гаворыцца, было б жаданне. Ды і людзі нашы адрозніваюцца ад гараджан: больш памяркоўныя, разважлівыя, адкрытыя і добразычлівыя. Вядома, першыя крокі, як і ў кожнага маладога спецыяліста, былі няпростыя, згадвае Дзяніс. Але падтрымка калег, жаданне вучыцца і авалодаць сваёй прафесіяй у поўнай меры дапамаглі. Вось ужо сем гадоў Дзяніс свой у, здавалася б, яшчэ зусім нядаўна новым калектыве. На будаўнічай пляцоўцы малады чалавек прайшоў шлях ад майстра да прараба. Паспеў пабудаваць не адзін жылы дом і сельскагаспадарчы аб’ект. Сёлета з нагоды прафесійнага свята Дзяніс Халецкі атрымаў Па-дзяку Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Малады чалавек успрыняў узнагароду як стымул для далейшай сумленнай працы. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.