Зладжана працуе пасяўны канвеер сельгаскааператыва “Сынкавічы”.

2112 …На полі непадалёку ад вёскі Раўтовічы ў комплексе вядуцца ўборка камення, перадпасяўная апрацоўка глебы і сяўба кукурузы. Тут сустрэліся з намеснікам старшыні гаспадаркі па кормавытворчасці Уладзімірам Ючам і загадчыкам другога вытворчага ўчастка Аляксандрам Валадашчыкам. – Кукуруза для нашай гаспадаркі – культура стратэгічная, – тлумачыць Уладзімір Уладзіміравіч.– Ад яе колькасці і якасці ў многім залежыць забеспячэнне жывёлы паўнацэннымі кармамі. Пагэтаму пад “каралеву палёў” адведзена 1200 гектараў, з іх 300 – пойдуць на зерне, астатнія – на сілас. Сяўбу ў асноўным вядзём насеннем беларускай селекцыі, крыху дапаўняем замежнай кукурузай. Пасяўныя плошчы рыхтуюцца з поўнай запраўкай арга-нічнымі і мінеральнымі угнаеннямі, з папярэдняй уборкай камення. Калі ўсходы з’явяцца на паверхні і крыху падрастуць, правядзём на пасевах хімічную апрацоўку супраць пустазелля. 2113 На трактары з пасяўным агрэгатам сяўбой кукурузы займаецца вопытны механізатар Валерый Камужыцкі. – Даражым кожнай хвілінай, – гаворыць Валерый Канстанцінавіч.– Працуем з раніцы да позняга вечара. За дзень засяваю па 30 – 35 гектараў. Дзякуй Аляксандру Петрашу за добра падрыхтаваную глебу. Сяўбу кукурузы ў першым вытворчым участку вядзе Аляксандр Утлік, у трэцім – Генадзій Мамуль. У аптымальныя тэрміны ў гаспадарцы правялі падкормку азімых зерневых, рапсу, мнагалетніх траў, пашы і сенажацей. У гэтым вялікая заслуга механізатараў Пятра Смаглея, Івана Лойкі, Валерыя Семенюка, Генадзія Камужыцкага. Больш за 100 гектараў штодзённа падкормліваў КАСам азімыя вадзіцель самаходнага апырсквальніка “Раса” Валерый Гаштольд. – Высокі ўраджай, – гаворыць загадчык участка Аляксандр Валадашчык, – у многім залежыць ад належнага выканання ўсіх тэхналагічных патрабаванняў сяўбы і высокай культуры земляробства. Таму штодзённы заробак механізатарам налічваецца не толькі за выкананне норм выпрацоўкі: напрыканцы рабочага дня ў пуцявых лістах абавязкова вызначаем яшчэ і якасць работы. Тым, хто займаецца перадпасяўной падрыхтоўкай глебы, задзейнічаны на іншых сельгасработах, дадатковая аплата налічваецца адразу. Сейбіты атрымаюць даплату толькі пасля дэталёвага агляду камісіяй першых усходаў. Кожную раніцу ў рамонтных майстэрнях вывешваюцца лісты з вынікамі працы механізатараў за мінулы дзень, дзе змешчана інфармацыя аб выкананні нормы выпрацоўкі, асноўным і дадатковым заробку. Гэта вельмі стымулюе ўдзельні-каў веснавых палявых работ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.