Зельвенские спасатели – третьи в области

На пасяджэнні  прэзідыума абласной арганізацыі Беларускага таварыства выратавання на водах былі названы лепшыя выратавальныя станцыі Гродзеншчыны, сярод якіх і Зэльвенская.

 

Зельвенские спасатели – третьи в области   

 

Узнагародамі былі адзначаны і лепшыя выратавальнікі вобласці. Граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны начальнік Зэльвенскай выратавальнай станцыі Аляксандр Бойка, Падзячным пісьмом Прэзідыума Рэспубліканскага савета Асвода – старшая медыцынская сястра Ніна Шчамялёва.
Дасягненні зэльвенскіх выратавальнікаў адзначыў начальнік абласной арганізацыі Асвода Ю.Г.Касцевіч, які прыехаў у Зэльву, каб павіншаваць калектыў з перамогай і праверыць узровень прафесійнай падрыхтоўкі людзей.
–Усе работнікі станцыі выдатна здалі праверку па тэхнічным мінімуме, – адзначыў Юрый Генадзьевіч. –Паказалі не толькі выдатныя тэарэтычныя веды, але і навыкі па ўсіх пытаннях выратавальнай падрыхтоўкі. У Зэльве працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія могуць паспяхова вырашаць складаныя задачы на воднай акваторыі, выконваць любыя падводна-тэхнічныя работы. І гэта вельмі радуе.
З наступленнем вясны ў работнікаў станцыі клопатаў прыбавілася. Як сведчыць статыстыка, у гэты перыяд на вадаёмах рэспублікі гіне шмат людзей. Наша вадасховішча прываблівае рыбаловаў з розных мясцін. На выхадных тут бывае каля паўтысячы чалавек. Работнікі станцыі знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці, нясуць сваё дзяжурства вельмі пільна. Яны кантралююць акваторыю вадаёма, праводзяць замеры таўшчыні лёду, вызначаюць небяспечныя ўчасткі, арганізуюць прафілактычныя гутаркі з рыбаловамі.
–Яшчэ раз нагадваем усім аматарам рыбнай лоўлі, што выхад на лёд у вясновы перыяд з устанаўленнем плюсавых тэмператур паветра катэгарычна забаронены, – гаворыць начальнік станцыі Аляксандр Бойка. –Таўшчыня лёду ў розных месцах вадасховішча адрозніваецца: ён заўсёды танчэйшы і менш моцны на больш глыбокіх участках, у месцах падводных плыняў, выхаду грунтовых водаў. Пагэтаму просім усіх рыбаловаў знаходзіцца па магчымасці бліжэй да выратавальнай станцыі, каб быць пад наглядам дзяжурных. Паважаныя дарослыя, у гэты перыяд асаблівую ўвагу ўдзяліце сваім дзецям. Нагадайце ім пра небяспеку прагулак па лёдзе.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.