Зельвенские школьники– призёры Кубка области

У Слоніме прайшоў пяты лёгкаатлетычны турнір сярод юнакоў і дзяўчат 1997–1998 гадоў нараджэння на прызы заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генадзія Велькіцкага. Удзел у ім прынялі лепшыя спартсмены з розных гарадоў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

 

Выступалі на спаборніцтвах і юныя лёгкаатлеты Зэльвен-шчыны. Сярэбраную ўзнагароду ў трайным скачку заваявала Ніна Ахраменя. Добры вынік яна паказала ў скачках у даўжыню, дзе стала бронзавым прызёрам.
Гэты турнір стаў выніковым і для Аляксандра Сакалова. У штурханні ядра юнак заваяваў сярэбраную ўзнагароду, скачках у вышыню – бронзавую.
На другую прыступку п’едэстала падняўся Дзмітрый Вановіч, які ўдзельнічаў у бегу на дыстанцыю 60 метраў.
Сярэбраным прызёрам у бегу на дыстанцыю 60 метраў з бар’ерамі стаў Вадзім Мінаш (у трайным скачку ён заняў чацвёртае месца).
Заліковыя пераможныя балы прынесла зэльвенскай камандзе Марыя Тоўсцік, якая ўвайшла ў чацвёрку мацнейшых у бегу на дыстанцыю 1500 метраў. Чацвёртае месца ў кіданні кап’я заняў Юрый Раманюк.
У добрай падрыхтоўцы спартсменаў да спаборніцтваў заслуга трэнераў Ганны Каленкі і Генадзія Галаско. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.