Зельвенские школьники примут участие в соревнованиях «Защитник отечества»

У Зэльве прайшла раённая спартакіяда па зімовым мнагабор’і комплексу “Абаронца Айчыны” на кубак воіна-інтэрнацыяналіста Уладзіміра Ляха. Спаборніцтвы, удзел у якіх прынялі 10 каманд з сярэдніх школ і гімназій раёна, праводзіліся сярод двух узроставых груп: малодшай (14–15 гадоў) і старэйшай (16–18 гадоў). 

 

Зельвенские школьники примут участие в соревнованиях "Защитник отечества"

Зельвенские школьники примут участие в соревнованиях "Защитник отечества"

 

Пачалася спартакіяда са стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі і падцягвання на перакладзіне. Самымі трапнымі стралкамі ў старэйшай і малодшай узроставых групах сталі прадстаўнікі Галынкаўскай СШ Андрэй Бурак і Андрэй Павачка, набраўшыя, адпаведна, 26 і 28 ачкоў. Гэтыя юнакі таксама паказалі самыя высокія вынікі ў падцягванні на перакладзіне.
Сапраўдным выпрабаваннем сталі лыжныя гонкі на дыстанцыю 3000 метраў. Але моцны мароз не спалохаў будучых воінаў: усе ўдзельнікі выйшлі на старт і ўпарта змагаліся на дыстанцыях.
Выдатныя вынікі ў лыжных гонках у малодшай узроставай групе паказалі Яўгеній Моўлік (Міжэрыцкі дз/с-СШ ), Цімур Сядых (Каралінская СШ) і Максім Галаскок (гімназія №1), у старэйшай – Ілья Раманчук (Дзярэчынскі дз/с-СШ), Раман Рамазевіч (гімназія №1), Андрэй Павачка (Галынкаўская СШ).
Па выніках трох этапаў у асабістым заліку ў малодшай групе найлепш выступіў Андрэй Бурак, які набраў 73 ачкі. Другое месца заняў Яўген Моўлік (63 ачкі), трэцяе –Максім Галаскок (55 ачкоў).
У старэйшай узроставай групе пераможцам стаў Андрэй Павачка, які набраў 74 ачкі. На другую прыступку падняўся Раман Рамазевіч з гімназіі №1, на трэцюю– Сяргей Грыгорык з Галынкаўскай СШ.
У выніку пераходны кубак дастаўся камандзе Галынкаў-скай СШ. Другое месца занялі юнакі Міжэрыцкага дз/с-СШ, трэцяе – гімназіі №1.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі раённага аддзела адукацыі.
–Раённыя спаборніцтвы,– падкрэсліў дырэктар ДЮСШ, галоўны суддзя Генадзій Галаско,– паказалі, што ў тых ўстановах адукацыі, дзе фізічнаму выхаванню і спорту ўдзяляецца належная ўвага, дзеці больш падрыхтаваныя і вынікі відавочныя.
Станоўча адзначана работа настаўніка Галынкаўскай СШ В.І.Бурака, які прывівае юнакам любоў да спорту і дапамагае камандзе на працягу многіх гадоў утрымліваць першынства.
Добра падрыхтавалі сваіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах настаўнікі фізічнай культуры А.Г.Бурдук (Міжэрыцкі дз/с-СШ) і М.У.Каўчун (гімназія №1). На жаль, нізкія вынікі паказалі мнагаборцы сярэдніх школ №2 і №3, каманды якіх занялі апошнія месцы.
Пераможцы і прызёры ўвойдуць у склад раённай каманды, якая прыме ўдзел у абласных спаборніцтвах “Абаронца Айчыны”.
Сваімі ўражаннямі ад спартакіяды падзяліўся Андрэй Бурак:
–Вельмі задаволены, што зноў стаў пераможцам. Цяпер буду настойліва трэніравацца, каб паспяхова выступіць і на абласных спаборніцтвах.  

 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.